Шрифт:
Интервал:
Закладка:
— Кантрабандысты? — строга дапытваў Забава.
— Таварышу, адпусціце нас. Дамо дзесяць рублёў золатам.
— А што ў заплечніках?
— Скуркі.
— Футра? Так?
— Так. Мардэры, фіёлы.
— Здымайце заплечнікі!. Кідай!
Паспешна знялі заплечнікі і кінулі іх у гразь.
— Таварышу, вазьміце дваццаць рублёў і пусціце нас! Ніколі ўжо больш не пойдзем! — прасілі яго кантрабандысты.
— Ну, гайда! Уцякайце! І жыва!..
Паўтараць ім ці падганяць іх не спатрэбілася. Зніклі з дарогі, нібы бяс- следна растварыліся ў цемры. Забава падняў кінутыя мяшкі, закінуў іх на спіну і пайшоў ў кірунку лесу. Там сышоў з дарогі і развязаў пакункі. Намацаў рукой цёплую бухматую поўсць.
«Што ж з гэтым зрабіць?» — падумаў.
Чуў пра тое, што скуркі носяць з Саветаў у Польшчу, зарабляючы на тым сто—дзвесце працэнтаў. Можна крыху зарабіць. Але ж не несці іх назад у Менск. З цяжкасцю спакаваў усё ў адзін мяшок і пайшоў углыб лесу. Праз сто крокаў ад гасцінца ўзлез высока на густую елку і ўвязаў пакунак між галінаў. Пашыбаваў далей. Забярэ на зваротным шляху.
«Каб толькі не знайшоў які д’ябал», — падумаў пасля. Спыніўся. Хацеў вярнуцца, каб пераканацца, ці добра схаваў сваю здабычу, але ўспомніў, што не мае ліхтарыка. Махнуў рукой і пайшоў далей.
2
У адным куце вялікай залы стаяла незгаральная шафа, дзверцы якой былі прачыненыя. Перад ёй стаяў вялікі стол, завалены паперамі, а за сталом сядзеў старшы штабны афіцэр Чырвонай Арміі. Паблізу высіліся велізарныя шафы, займаючы ўсю сцяну, на якой высока пад столлю віселі партрэты Маркса, Леніна і Троцкага. Паміж імі струменіла сваю чырвань пяцікутная зорка. Біла ва ўпор. Са сценаў тлустым шрыфтам крычалі плакаты: «Увага — шпіён падслухоўвае», «Балбатун — знаходка для шпіёна», «Зрабіў справу і бывай», «Уся ўлада Саветам», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся». У іншых частках залы працавалі яшчэ тры вайскоўцы, а пры дзвярах парушала цішыню машы- ністка.
Афіцэр, які сядзеў пры металічнай шафе, чытаў нейкія паперы і падняў на Забаву запытальны позірк. Забава мякка ўсміхнуўся і нахіліў галаву наперад.
— Таварыш, калі я не памыляюся, Марозаў?
— Так.
Забава ўздыхнуў, усміхнуўся яшчэ весялей і прыціскаючы правай рукой да сцягна парабелум, сказаў прыглушаным голасам:
— Прывітанне ад жонкі і дачкі. Расце дачушка, расце і хораша выгля- дае. па тату тужыць. Бацька таксама перадае прывітанне.
Цёмныя вочы афіцэра выказвалі незвычайнае здзіўленне — з нямым запытам упіліся ў аблічча Забавы. А той казаў яшчэ весялей, жмурачы халод- ныя, рашучыя вочы.
— У мяне лісточак для таварыша. Прасілі ўручыць.
— А дзе тав... — не скончыў слоў, — бачыў іх?
— Дзе?.. Таварыш неяк дзіўна пытае. Вядома, дзе. Акрамя лісточка я маю і іншыя даручэнні. ве-е-льмі цікавыя! Але я жадаў бы сам-насам, бо гэта нібы сакрэт. справы сямейныя. Калі таварыш мае час, дык мы прай- шліся б дзесьці...
Афіцэр, у званні камбата, нервова падняўся. Сабраў частку папер і зачы- ніў іх у сейфе. Рэшту папер схаваў у шуфлядах стала. Звярнуўся да аднаго з вайскоўцаў, якія сядзялі ля акна:
— Калі хто прыйдзе, дык вы, таварыш, задавольце. Альбо няхай прыхо- дзяць заўтра. У мяне пільная справа.
Той у адказ хітнуў галавой і, чытаючы нейкую кнігу, далей са смакам грыз аловак.
Выйшлі на вялікі двор, а адтуль сходамі ўгару на другі паверх камбат завёў Забаву ў кватэру, якая складалася з двух вялікіх прасторных, але без- густоўна мэбляваных пакояў.
— Садзіцеся, калі ласка — паказаў Забаву плеценае трысняговае крэсла.
Забава падаў яму запоўнены дробным почыркам аркуш паперы.
— Гэта ліст ад вашай жонкі.
Камбат сквапна схапіў працягнуты яму запэцканы аркуш паперы і, звёўшы бровы, чытаў дробны, невыразны почырк. Забава пільна ўзіраўся яму ў вочы. Указальны палец яго правай рукі ляжаў на спускавой скабе рэвальвера.
— Вы былі ў нас?
— Быў.
— У кватэры?
— Так. вы напэўна жадаеце ведаць некаторыя падрабязнасці? — усміх- нуўся Забава, адгадваючы думку камбата, які відавочна не верыў таму, што ён быў у кватэры яго бацькоў у Польшчы, асцерагаўся падману.
— Так. Даўно я не быў дома! Даўно.
— Кватэрка прыгожая. з параднага ўваходу чатыры пакоі. Бачыў ваш кабінет і адлітага з жалеза каня, на пісьмовым стале. І ваш замежны пашпарт, якім карысталіся пры царызме. Цікавіць мяне: што скажаце пра змест ліста?
— Тут пішуць, каб дапамог Вам у тым, чаго патрабуеце. Настойваюць на гэтым.
— Менавіта. Патрэбна мне пэўная інфармацыя. Ваенная. Спадар разумее?
— Адкуль я магу быць упэўненым, што спадар.
— Не чэкіст? — дакончыў Забава.
— Так, не чэкіст? — пацвердзіў камбат.
— А мая інфармацыя?.
— Той ягамосць, які быў у нас, мог быць злоўлены і.
— .І ўсё выдаць? Так? Не, я прысланы замест яго.
— Вы хутка арыентуецеся!
— Менавіта гэта сведчыць, што я не чэкіст. Ім уласнай арыентацыі мець нельга. Можа, прапануеце шклянку вады!
— Зараз.
Камбат выйшаў у суседні пакой і там забрынкаў шклянкамі. Забава імгненна са стоса кніг на стале выняў тоўсты сшытак. Разгарнуў яго і вылу- піў адзін аркуш такім чынам, каб пры карэнчыку засталася вузкая пало ска адарванай паперы. Неўзабаве камбат вярнуўся і падаў паўнюткую шклянку. Забава з неахвотай выпіў цёплую нясмачную ваду.
— Можа яшчэ?
— Не, дзякуй. Вернемся да нашай размовы. Мне важна, каб вы абса- лютна пераканаліся ў тым, што я — я, а не нейкі там чэкіст! — сказаў Забава. — Палічым, што дагэтуль ніякіх грахоў на сумленні спадар не мае. А калі б іх мелі, ЧК такімі метадамі не карысталася б, бо гэта магло б Вас спудзіць. Яно лагічна, так?. У выпадку падазрэння найперш пачалі б за вамі сачыць. Ці не так?
— Так.
— А калі б гутарка ішла пра штучны доказ вашай віны, хапіла б вось гэтай карткі. — Забава паказаў яму на толькі што вылуплены са сшытка аркуш паперы.
— Не разумею.
— Не разумееце? Дык глядзіце.
Забава выняў са стоса кніг сшытак і прымерыў выдраны ў ім аркуш.
— Падыходзіць? — спытаў з усмешкай.
— Так.
— Дык вось, я мог бы запоўніць гэты аркуш вядомай мне інфармацыяй, нібыта ад вас. Кватэру я ведаю. А калі далучыць да гэтага лісты з Польшчы, дык няўжо для Рэўтрыбунала патрэбныя лепшыя доказы вашай віны?
Камбат доўга дапытліва глядзеў у вочы Забавы, а потым уздыхнуў і ска- заў ціха:
— Добра. Рызыкну. Будзем гаварыць адкрыта.
Быў позні вечар, калі Забава выйшаў з будынка, дзе месціўся штаб 5 Корпуса ў Магілёве. Разам з ім выйшаў камбат. Быў спакойны, і нават вясё- лы. Пасля працяглай гутаркі з Забавам быў гатовы на ўсё. Забава акрэсліў перад ягонымі вачыма даволі аптымістычную будучыню, і камбат гатовы быў лічыць за выключнае шчасце тую акалічнасць, што менавіта яму выпала доля рабіць тое, да чаго яго схіліў Забава. Так загарэўся да гэткага занятку, што пачаў нават самастойна даваць парады. Забава яго супыняў.
— Паволі. Не так горача! Мы будзем працаваць як дасведчаныя канс- піратары, а не як хлапчукі. Нам трэба разлічваць кожны крок, прадбачыць кожную небяспеку, бо заляцець нам нельга. Што да мяне, дык можаце быць пэўным — я не засыплюся! Прынамсі, жывым мяне не возьмуць, а калі б гэта нейкім цудам сталася, дык спадар можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Я не з тых, з якіх можна штосьці выбіць ці там здабыць іншым якім катаваннем.
— Калі мы ўбачымся наступным разам?
— Праз два тыдні. Калі буду пісаць да спадара, дык — як дамовіліся — шыфрам. Ключ памятаеце?
— Так.
— Таму развітваюся. Прашу быць вельмі абачлівым.
— Шчасліва!
Моцна паціснулі рукі, і Забава пайшоў у кірунку прадмесця, прылеглага да Дняпра. Меў там знаёмых, да якіх мінулым разам прывёз ліст ад сваяка з Бабруйска. Запрасілі яго падчас прыездаў у Магілёў, каб жыў у іх. Забава цяпер скарыстаў ласкавае запрашэнне.
Гэта была шматлікая сям’я згалелай інтэлігенцыі, якая ледзьве магла пра- карміцца, карыстаючыся дапамогай сваякоў на вёсцы.
3
Калі Забава ўвайшоў у кватэру Скальскіх, найперш заўважыў незнаёмага мужчыну гадоў 35, высокага росту, з цёмнымі, з усходнім разрэзам вачамі, які нядбайна разваліўся на крэсле за сталом. Апрануты быў у чэркеску, і нягледзячы на тое, што знаходзіўся ў кватэры, не зняў з галавы высокай, заламанай набакір каракулевай шапкі з чырвоным верхам. На шапцы паблісквала невялі- кая эмаліраваная чырвоная зорачка. Мода такая ў Саветах у тыя часы.
«Што за д’ябал?» — думаў Забава, вітаючыся з маладым Уладзімірам Скальскім і дзвюма старэйшымі сёстрамі Скальскага, Зінай і Маняй, якія ажыўлена гаманілі з мужчынам у чаркесцы.
— Калі ласка, пазнаёмцеся, — сказала Зіна, паказваючы на госця.
Забава невыразна назваў прозвішча. Першае, якое яму прыйшло ў гала-
ву — прозвішча нейкага сябра з ранейшых гадоў. Пераканаўся, што лепш за ўсё, робячы для сябе фальшывыя дакументы, выбіраць прозвішча аднаго з колішніх сяброў, імя другога, месца нараджэння паказваць такое, якое ведаў асабіста, даты ўпісваць або на адзінку меншую, або на адзінку большую (калі сапраўднай датай нараджэння было 1 лютага 1900 гады, тады падаваў або 31 студзеня 1899 года — усё на адзінку меней — або 2 сакавіка 1901 гады — усё на адзінку наперад). Рабіў гэта з мэтай, каб выключыць памылку і добра запомніць дадзеныя, бо здаралася, што непрактычныя або нядбайныя людзі, карыстаючыся фальшывымі дакументамі, забывалі ўласнае прозвішча.
- Сьмерць лютністы - Сяргей Балахонаў - Прочее
- Марныя спадзяванні - Сяргей Белаяр - Прочее
- Гісторыя поспеху - Сяргей Абламейка - Прочее
- Четвертая высота - Ильина Елена Яковлевна - Прочее
- Федаренко Морок - Неизвестно - Прочее
- Якушев Место, где пляшут и поют - Неизвестно - Прочее
- Юлов Юрий Фермер - Неизвестно - Прочее
- Улащик - Неизвестно - Прочее
- Столяров А. Мы, народ. - Неизвестно - Прочее
- Столяров А. Мы, народ... - Неизвестно - Прочее