Са столі лілося мяккае блакітнае святло, ззялі чысцінёй сцены, стол, падлога. Уперадзе віднелася штурманская рубка з безліччу рознастайных цыферблатаў, лямпачак, кнопак і рычагоў.
Макс павярнуўся, i яго позірк спыніўся на маленькай скрыначцы, на якой ляжалі яблыкі і чорная гумавая бутэлька. Макса нібы нехта падштурхнуў уперад.
Лёс? Так, ён пакуль яшчэ беражэ Макса! Макс раптам адчуў тупы боль у жываце. Гэта былі пакуты голаду. Ен-жа нічога не еў больш сутак. Адразу яго ахапіла прагнае, няўтольнае жаданне: есці, есці!
Уздрыгнулі рукі, у асмяглым роце раптам з’явілася сліна. Ён не падышоў, а падбег да століка, схапіў яблык, запіхнуў яго ў рот і пачаў есці. Потым запіў малаком, якое было ў чорнай бутэльцы. Макс піў, заглушаючы смагу і голад, і не мог паверыць свайму нечаканаму шчасцю.
Некалькі хвілін назад ён быў асуджаны на смерць, біўся, заціснуты яе кастлявымі пальцамі, і вось ято пачулі, прышлі на дапамогу, выратавалі!..
Тут, у каюце, ён знайшоў не толькі святло, цеплыню, паветра, адпачынак. Яго тут як-бы загадзя чакалі. Нават падрыхтаваны яблыкі, малако. А калі пашукаць, дык тут яшчэ што-небудзь знойдзецца...
I раптам — што гэта? Аварыя, катастрофа? Балючы ўдар па галаве збіў Макса з ног, i ён, як падкошаны, зваліўся іна падлогу. Рукі інстынктыўна ўчапіліся за нейкую металічную скабу.
Не паварочваючы галавы, Макс прыслухаўся. Чаму-ж нічога не валіцца на яго, не трашчыць, не грукоча? Калі-б адбылося сутыкненне з метэарытам, у адно імлненне знікла-б з каюты і паветра. Але-ж ён жывы, дыхае і навокал пануе ранейшая цішыня.
Значыць, нешта адбылося іншае? Ен хацеў быў павярнуцца, каб паглядзець на каюту, але тут-жа прыціх, затаіў дыханне. За яго спіной выразна пачуліся нейчыя крокі.
Маці родная! Няўжо ён тут не адзін?
У прадчуванні наступнага ўдару Макс напружыў мускулы, падцягнуў да трудзей ногі. Але, мабыць, яго больш не збіраліся біць. Наадварот, нехта стаў над ім, нагнуўся i цяжка засоп над вухам.
I што за праява? Яго цалуюць? Не, гэта не памылка! Ен выразна адчуў на сваёй шчацэ дотык мокрых губ.
Сэрца яго забілася весялей, калі ён уявіў, што тут можа быць жаночая асоба. «Гняўлівая, але-ж i ласкавая», — прыйшла першая думка, ён падрыхтаваў усмешку, смела пазярнуўся ў бок.
Божа літасцівы, як ты дазваляеш сабе гэтак жартаваць! Усмешка Макса ў момант знікла з твару, замянілася на грымасу агіды: перад ім стаяла малпа!
Нейкі час яны глядзелі адзін на аднаго, уражаныя нечаканасцю сустрэчы.
Макс адсунуўся ў бок, са злосцю вылаяўся. Малпа таксама заверашчала нешта сваё, закруціла галавою. Не інакш, яна выказвала сваю крыўду за тое, што парушылі яе супакой, забралі яе сняданак.
Макс нейкі момант глядзеў на крыўлянні малпы, потым раптам зарагатаў.
Калі разважыць, не такая ўжо і дрэнная кампанія. Клапоцячыся аб ёй, людзі, вядома, падрыхтавалі ў ракеце нямала розных прыпасаў. Значыць, тут можна будзе жыць без трывогі і асаблівых клопатаў нейкі час.
Макс устаў, падышоў да століка, агледзеў яго. Гэта быў спецыяльны аўтамат, які ў пэўныя гадзіны выстаўляў для малпы неабходную страву. Як ён дзейнічае, няцяжка было здагадацца.
Макс націснуў на перламутравы гузік, і адразу-ж на стале з’явілася бутэлька і банан. Малпа, убачыўшы такі пачастунак, радасна завішчала, спрытна схапіла ўсё ў лапы і, адскочыўшы ў кут, пачала прагна піць і есці.
— Ну, цяпер задаволена? — добрадушна прамовіў новы жыхар каюты.
Яна маўчала, дзелавіта распраўляючыся са сваім сняданкам.
Макса зацікавіў пульт кіравання. Ён падышоў да яго, звычна апусціўся ў крэсла, пацягнуўся рукою да адной з прылад. Вокліч здзіўлення вырваўся з яго вуснаў. Пульт кіравання знаходзіўся за празрыстым тоўстым шклом. Мільганула думка — і ўсё стала зразумельпм. Вядома, нельга-ж было прадаставіць малпе кіраванне ракетай.
Праз момант справа на сцяне нешта загуло. Макс жвава павярнуўся. Высока перад ім свяціўся тэлевізійны экран. Адтуль на яго глядзелі светлыя немігаючыя вочы дзяўчыны.
— Як адчуваеце сябе? — запыталася яна па-англійску.
— О, міс, дзякую. Я абавязаны вам сваім жыццём. Дазвольце расказаць вам, як я сюды трапіў.
— Калі ласка! — адказала дзяўчына. — Я запішу магнітафонам ваш расказ.
Макс у знак згоды кіўнуў галавою, зручней усеўся ў крэсле, рыхтуючыся пачаць расказ пра дзіўнае сваё падарожжа.
Раздзел дваццаць першы
Дзівосная вестка абляцела ўвесь свет. Усюды толькі i было размовы пра Макса, пра яго незвычайную прыгоду. Чалавек у космасе перасеў на другую ракету, выратаваўся ад немінучай смерці! Гэта было неверагодна! У газетах усіх краін друкаваліся інтэрв’ю Макса Вэла, якія ён даваў з борта аўтаматычнай совецкай ракеты «Алмаз».
Шмат выказвалася розных здагадак аб лёсе яго калег — Поля Арноля i Роба Дэвіса.
Як ніколі, сёння было шумна і ажыўлена ў гарадку астранамічных інстытутаў, абсерваторый і спецыяльных школ па касманавігацыі— Галактыцы. Усе хадзілі ўзрушаныя, усхваляваныя, падоўгу тоўпіліся ля выстаўленых на вуліцы тэлеэкранаў, чакалі новых падзей і навін. Што такія навіны і падзеі будуць, ніхто не сумняваўся.
Алег і Віктар таксама былі ўзрушаны.
Пасярэдзіне пакоя стаяў вялікі круглы стол. Віктар разаслаў карту, паклаў цыркуль, рознакаляровыя алоўкі. Алег разгарнуў тоўстую ў калянкоравай вокладцы кнігу, сеў побач з Віктарам і пачаў перагортваць старонкі.
Правесці карабель у бязмежным акіяне сусветнай прасторы — не простая справа. Гэта не плаванне на звычайным моры: глядзі на карту i компас, ведай, якая хуткасць, i ты дакладна вылічыш, калі, у які час дасягнеш патрэбнай прыстані.
У космасе нічога не стаіць на месцы. Усё там — і Зямля, і Сонца, і ўсе планеты, і мільёны метэораў, ад мізэрных пылінак да аграмадных скалістых абломкаў — ляціць, кружыцца, пракладае сабе шлях. Імі кіруюць складаныя законы нябеснай механікі.
Мы часта любуемся Месяцам, падоўгу ў ясныя ночы назіраем за ім. I здаецца, што начное свяціла, якое так велічна і ўрачыста ззяе над нашай галавой, робіць вельмі простае падарожжа па небу. Але гэта не так. Каб прадказаць яго будучы шлях, вучоным даводзіцца рабіць складаныя вылічэнні, якія займаюць па некалькі соцень старонак. Яно i зразумела. Трэба ўлічыць больш сотні вялікіх i каля поўтысячы другарадных прычын, якія ўплываюць на яго рух.
3 хуткасцю 30 кілометраў у секунду ляціць па сваёй арбіце Зямля. Увесь час мяняе сваё месца i Месяц. Фактычна, каб трапіць да яго, трэба трапна прыцэліцца. Карабель, які прыляціць да пункта разлічанай сустрэчы на поўгадзіны пазней, не застане свайго касмадрома. Давядзецца даганяць Месяц ці вяртацца назад на Зямлю. Такі пралік можа дорага каштаваць. Вось дзе патрэбна пільнасць, дакладнасць, моцныя рукі, надзейныя вочы.
Зрабіўшы нейкія запісы, Алег адклаў у бок кнігу, падсунуўся да Віктара і пачаў разглядаць карту. На ёй у загадкавым лабірынце перапляліся дзесяткі рознакаляровых ліній. Чырвоныя лініі ў выглядзе ізабараў паказвалі палі прыцяжэння планет, Сонца, сінія — канцэнтрычныя кругі эліпсаў —іх шлях па акіяну касмічнай прасторы.
А што азначаюць пункцірныя штрыхі? Гэта патокі метэарытаў, што з’яўляюцца своеасаблівымі воблакамі космаса.
— 3 20 па 30 чэрвеня на Зямлю выпадаюць баацыды, — прамовіў задумліва Алег.
— 3 сузор’я Валапаса, — дадаў Віктар.
— Так. I самы вялікі зорны дождж ад іх назіраўся ў 1944 годзе. Калі праўда, што галоўная маса баацыдаў пралятае каля Зямлі праз 20 год, тады...— ён замоўк на хвіліну і заклапочана правёў рукою па ілбе. Але калі суджана сустрэцца з імі, сустрэнемся, — сказаў Алег.
— А я назначыў-бы палёт на люты і сакавік месяцы. Не трэба спяшацца...
— Як не трэба спяшацца? Людзі-ж гінуць, просяць дапамогі. А ў нас ракета ўжо гатовая. Баацыды не такія ўжо i страшныя. Бачыш, яны праходзяць ля Зямлі вузкай палоскай, яе лёгка можна «прабіць», калі вылецець роўна ў поўдзень. Глядзі, гэтая траса самая надзейная, — паказаў ён пальцам на тлустую карычневую лінію на карце.
— Яшчэ як сказаць, — запярэчыў Віктар. — Я чуў, Дзянісаў гаварыў, што паток вельмі зменлівы і сёлета можа блізка падыйсці да арбіты Зямлі.
— Яно так, — згадзіўся Алег.— Але я не веру ў вялікую небяспеку.
Скажу табе другое. Многія нашы вучоныя думаюць, што большая частка метэораў — крупінкі лёду розных замёрзшых газаў. Калі гэта так, абшыўка карабля —надзейная наша абарона. Ды ўлічы яшчэ электронна-магнітныя гарматы...
— Мала яны дапамогуць, калі сустрэнецца цэлая скала. У такіх выпадках толькі рукі i вочы.
— Вядома, — згадзіўся Алег. — Для чаго-ж мы будзем у ракеце? Даляцім, Віктар, даляцім!
Нечакана дзверы ў пакой адчыніліся, i хлопцы ўбачылі на парозе Івана Іванавіча Дзянісава. Ён быў у парусінавым светлым касцюме, які здаваўся для яго постаці крыху мешкаватым, у лёгкім капелюшы з рысавай саломкі. Прафесар быў нечым усхваляваны. Ён агледзеў прыжмуранымі вачыма штурманскі пакой, зняў капялюш і, бадзёра ўоміхнуўшыся, падышоў да хлопцаў.