Рейтинговые книги

Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Уважаемые читатели!
Тут можно читать бесплатно Цытадэль неба - Мікола Гамолка. Жанр: Прочее. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн книги без регистрации и SMS на сайте Kniga-online (книга онлайн) или прочесть краткое содержание, описание, предисловие (аннотацию) от автора и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
0/0
Описание онлайн-книги Цытадэль неба - Мікола Гамолка:
Читем онлайн Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 43

Мікола ГАМОЛКА

ЦЫТАДЭЛЬ НЕБА

Навукова-фантастычны раман

Раздзел першы

Шэры зімовы вечар, падсвечаны мігатлівым электрычным святлом, вісеў над горадам. Каменныя муры, здавалася, сталі цяжэйшымі, страцілі прывабнасць ліній і форм. Затое можна было любавацца шырокімі прасветамі вокан, вітрынамі магазінаў, высокімі вежамі і аркамі, аплеценымі гірляндамі агнёў і ланцужкамі яркіх неонавых трубак.

Недзе спявае рэпрадуктар. Паветра чыстае, марознае. Лёгка дыхаць на ўсе грудзі. Каля тратуараў высокія ліпы раскінулі вільготныя галіны. Хутка вясна. Яе набліжэнне адчуваецца ў подыхах мяккага нязлоснага ветру, яна заўважаецца ля капяжоў, дзе нарос малады лядок.

На вуліцах, плошчах, на галоўным праспекце шумліва, як днём. Імчацца аўтамашыны, праносяцца высокія аўтобусы і тралейбусы. Па тратуарах няспынна цячэ людская рака. Вось з прадаўгаватага будынка, упрыгожанага мармуровымі калонамі, выбегла дзяўчына. Акiнуўшы зіхатлівую далячынь горада гарачым, узрушаным позіркам, яна збегла на асфальтавую дарожку і праз садзік пайшла на вуліцу.

Як легка патануць у натоўпе, растварыцца ў стракатым мільганні капелюшоў, шапак, каўняроў, шарфаў, паліто! Але постаць гэтай дзяўчыны, яе паходка адразу кідаліся ў вочы. Чаму ў яе такі ўсхваляваны твар, пакрыўджаны позірк? Што здарылася?

Наташа глядзіць на знаёмыя абрысы будынкаў, на гаманлівы натоўп — і сэрца яе сціскаецца, замірае ад незаслужанай крыўды. Марыла, спадзявалася, імкнулася да нечага прыгожага і светлага. Дзе ўсё гэта? Як балюча на душы! Яе моцна пакрыўдзілі. Ей рыхтуюць расправу. Трэба змагацца! I не адной, а разам з сябрамі. Фёдараў — хітры нягоднік, і Наташа памылілася, калі спадзявалася толькі на свае сілы.

На скрыжаванні вуліц Наташа спынілася, пачакала, пакуль пройдуць машыны. I вось зялёным агеньчыкам мігнуў светафор. Яна хуценька перабегла праспект, наставіла каўнер паліто, паправіла белы шарф на галаве і шпарчэй пакрочыла наперад.

На вуліцы Янкі Купалы Наташа падышла да двухпавярховага асабняка. Ён быў абсаджаны з аднаго боку маладымі ялінкамі, а з другога — садам. Наташа адчыніла брамку, узбегла па прыступках і пазваніла.

Дзверы на лесвічную пляцоўку адчыніліся, і тоўстая круглатварая жанчына ветліва ўсміхнулася:

— Гэта вы, Наташа? Так рана? У вас-жа комсамольскі сход.

— Ён ужо скончыўся, — з намаганнем прамовіла дзяўчына і зайшла ў пакой. Запаліўшы святло, худенька распранулася. Позірк міжвольна спыніўся на стале. Новенькі гадзіннік... Раскрытая недачытаная кніга... I што гэта — аднекуль пісьмо? Размашысты почырк, знаёмы адрас. Ад Віктара ліст!

Радасць, якая ўзнікла так нечакана, гарачай хваляй прайшлася па душы.

Пісьма Наташа даўно чакала. Што яно прынесла ёй?

Як-быццам баючыся чагосьці невядомага, яна, заплюшчыўшы вочы, разарвала канверт.

У памяці,— выразна i ярка,— паўстаў вобраз Віктара. Рукі закладзены за спіну, твар спакойны, сур’ёзны. Толькі вочы выдаюць яго характар — усміхаюцца, гараць зухаватасцю, маладым запалам.

«Дзень добры, Віктар!» — прашаптала Наташа і разгарнула лісток паперы. I тут-жа знік боль у сэрцы.

***

Гэта было некалькі месяцаў таму назад пад Масквой. Яны пазнаёміліся ў Галактыцы — гарадку інстытута міжпланетных зносін. Наташа заканчвала інстытут сувязі і тэлебачання. Віктар вучыўся ў спецыяльнай школе астранаўтаў. Перад выпускам студэнтам інстытута даводзілася многа працаваць. Яны не толькі трэніраваліея на прыём па рацыях розных дэпеш, шыфраваных тэлеграм, але і па некалькі гадзін дзяжурылі ў радыёрубках ракетаапарата.

Аднойчы па ўсяму гарадку разнеслася трывожная вестка. Ракетаплан, якім кіраваў курсант вучылішча Віктар Машук, пацярпеў аіварыю... Па ўсёй трасе ад Масквы да Байкала пачаліся пошукі. У эфір ляцелі пазыўныя. Але дарэмна. Віктар не адказваў. Што здарылася? Катастрофа? Але дзе, у якім месцы? Самалёты, пасланыя на пошукі, без поспеху вярталіся на базы. Не ўдалося адшукаць ніякіх сігналаў у эфіры. Аднак ніхто не хацеў верыць, што Втктар загінуў.

Трое сутак узапар Наташа Гоман сядзела ў апаратнай інстытута, дзяжурыла ля рацыі. Усе, хто заходзіў туды, бачылі яе схіленую над сталом галаву. Чужое гора як-бы звалілася i на яе плечы. Вочы ў Наташы запалі, твар асунуўся.

Асабліва цяжка дзяжурыць ноччу. За акном — цемра, вецер, а ў пакоі ціха-ціха. У такі час непрыкметна падкрадаецца сон. Міжволі зліпаюцца павекі. Трэба мець моцныя нервы, волю, каб змагацца з дрымотай. А ў эфіры — цішыня. Змоўклі, зніклі недзе галасы дзесяткаў і соцень кароткахвалевых станцый. Прабягаеш па ўсёй шкале, і толькі дзе-ні-дзе зловіш то санлівы голас дыктара, то настойлівы пошчак «марзянкі», то музыку. А нервы напружаны, слых навостраны, як ніколі. Дзе-ж ты, мужны стратанаўт? Што з табою? Чаму маўчыш? Адгукніся!

I зноў пакутлівае чаканне.

У канцы трэціх сутак Наташа зусім змарылася. Сон пачаў сцінаць павекі, туманіць свядомасць. I нечакана — уздрыганула, схапілася рукамі за навушнікі. Аднекуль далядеў слабы, ледзь чутны сігнал: «Я — у тайзе... Я — у тайзе... Каардынаты 100° даўжыні, 52° шырыні».

Наташа намагалася зразумець, спіць яна ці не. Не, не спіць. Чаму-ж тады ў навушніках зноў цішыня? Дзе тая станцыя, што падала гэты голас? Дзяўчына ўстала, хуценька паправіла настройку рацыі. Апарат маўчаў. Недзе далёка плыла навальніца, і ў навушніках цяпер чуўся сухі трэск электрычных разрадаў.

Наташа глядзела на апарат разгублена і трывожна. Вось загадка! 3 галавы не выходзілі пачутыя каардынаты. Ці то скрозь сон, ці сапраўды прагучалі ў навушніках — цяжка было адгадаць. На ўсякі выпадак Наташа ўзяла аловак і запісала іх.

Да самай раніцы яна пільнавала кожны гук і шолах бязмежнага эфіру. Не, не паўтарыліся больш сігналы. Можна было толькі думаць, што гэта вынік бяссонных начэй. Наташы зрабілася яшчэ больш сумна.

Калі раніцай у пакой забеглі сяброўкі, яна па-ранейшаму сядзела за рацыяй.

— Маўчыць? — запыталася адна з дзяўчат.

Наташа працягнула лісток паперы. Сяброўкі зацікаўлена прыніклі да кароткага запісу. Твары іх успыхнулі радасцю.

— Ён жывы!

— Чаго-ж ты маўчыш, Наташка!

Сувязістка павярнулася, ускінула на іх стомлены, сумны позірк.

— Я нічога пакуль не магу зразумець,— прамовіла яна і расказала ўсё, што было ўначы.

— Я паверу, што ў сне можа ўявіцца ўсё, аб чым думаеш,— прамовіла Зіна Кужаль,— але толькі не каардынаты. Наташка, ты пачула гэта ў эфіры. Даю слова. Не верыш?

Дзяўчаты тут-жа пазванілі начальніку ракетапорта. На месца, якое прыснілася Наташы, быў пасланы самалёт. Увесь гарадок насцярожыўся, чакаючы вестак з далёкага краю.

I вось, якая радасць! Днём з Іркуцка прышла радыётэлеграма. Ракетаплан Віктара быў знойдзены. Каардынаты Наташы правільныя. Астранаўт самалётам вяртаўся ў Маскву. Ніхто так не быў шчаслівы ў гэты час, як студэнты інстытута сувязі і тэлебачання. I не дарэмна. Заслуга ў выратаванні ракета,плана і Віктара Машука належала студэнтцы інстытута Наташы Гоман. Аб ёй гаварылі ўсюды.

Наташа не чула пахвалы. Не дзеля пахвалы яна сядзела трое сутак у апаратнай. I, нiбыта адчуваючы, што зрабіла вялікую справу, выратавала чалавека, дзяўчына спала моцна і спакойна. Сяброўкі стаялі ля яе ложка, хацелі разбудзіць, каб паведаміць навіну, але не рашаліся.

Яна яшчэ спала, калі ў інстытут прышоў высокі юнак у лётнай форме. Ён папрасіў пабачыць Наташу Гоман. Студэнткі з несхаванай цікавасцю аглядалі нечаканага госця. Зіна Кужаль, найбольш смелая i рашучая, выйшла наперад, сказала:

— Выклікаць не можам. Яна адпачывае.

Юнак у лётнай форме паўтарыў просьбу.

Дзяўчаты толькі цяпер зразумелі: перад імі Віктар Машук. Будзіць трэба абавязкова.

Наташа выйшла ў вестыбюль у сіняй шаўковай сукенцы. Дзве чорныя касы былі ўкладзены на галаве вянком, і яны асабліва ярка падкрэслівалі прыгажосць яе твару.

Віктар сумеўся, але, паправіўшы непакорны рыжы віхор, радасна падышоў да дзяўчыны.

— Дык вось хто мяне выратаваў! Добры дзень! Рад пазнаёміцца...— Ён моцна паціснуў ёй руку.

Наташа ўсхвалявана глядзела на юнака.

— Значыць, я не памылілася?.. Гэта не сон?.. Вы падавалі сігналы?.. Што-ж здарылася? Раскажыце,— папрасіла яна.

Віктар сеў на канапу, шырокай далоняй прыгладзіў валасы.

— Турбіна расплавілася... Сплаў, мабыць, недасканалы... Здарылася аварыя... Пры пасадцы крыху пабіўся... Вось і ўсё! Калі ачуняў, бачу: уся апаратура патрушчана... Кiнуўся да рацыі — не працуе. Два дні сядзеў, рамантаваў. Потым уключыў... батарэі былі вельмі разраджаны... Я ніколі не чакаў, каб мяне хто-небудзь пачуў... I вось вы... Яшчэ раз дзякую вам, Наташа,— шчыра сказаў Віктар. Твар яго расчырванеўся. Юнак камечыў у руках пілотку і, апусціўшы вочы, прамовіў: — Мне расказвалі, як вы мяне шукалі. Я нiколі гэтага не забуду. Верыце, Наташа?

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 43
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Цытадэль неба - Мікола Гамолка бесплатно.

Оставить комментарий