Рейтинговые книги
Читем онлайн Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 43

Калі ля пад’езда спынілася сігарападобная, ззяючая нікелем і шклом аўтамашына, мужчыны хутка падышлі да яе.

— Добры дзень, Надзежда Нікалаеўна! — прыўзняўшы капелюшы, прывіталіся яны з Хлебнікавай.

— Вы мяне чакалі? — спытала жанчына, папраўляючы загарэлай рукой каштанавыя валасы.

— Як бачыце, — адказаў Рэндол, усміхнуўшыся. — Баяліся, што вы абмінеце гэты дом.

Надзежда Нікалаеўна падхапіла Дзянісава і Рэндола пад рукі, і яны разам сталі ўзнімацца ўверх па мармуровай лесвіцы.

Вось і светлая прасторная зала. На сценах у пазалочаных рамах — карціны вядомых рускіх майстроў жывапісу, пад столлю ззяе хрусталем і золатам велізарная люстра.

Рады крэслаў уздымаюцца амфітэатрам. Тут поўна народу. I калі Хлебнікаву заўважылі, стрыманы гул і шэпт прайшоў па радах.

Надзежда Нікалаеўна спынілася з Рэндолам ля акна. Дзянісаў пайшоў далей да доўгага, пакрытага зялёным сукном стала, што стаяў перад амфітэатрам на ўзвышэнні, узяў у рукі лісток паперы і, звяртаючыся да прысутных, сказаў:

— Таварышы, дазвольце з вашай згоды запрасіць за стол прэзідыума нашых паважаных Надзежду Нікалаеўну Хлебнікаву і Вілі Рэндола.

Па зале прабег хваляй шум і тут-жа сціх. Усталявалася цішыня. Рэндол і Хлебнікава занялі свае месцы побач з Дзянісавым. Надзежда Нікалаеўна, строгая, задуменная, глядзела перад сабою. Сёння будзе абмяркоўвацца адно з вялікіх адкрыццяў эпохі, у якім яна прыняла самы актыўны ўдзел. Яна чула, як нехта ў зале назваў яе імя, але Надзежда Нікалаеўна была паглынута сваімі думкамі.

Хлебнiкава ажывілася толькі тады, калі пачула густы бас Дзянісава.

— Сябры! — сказаў Дзянісаў. — Мы сабраліся сюды на важную нараду. Чалавецтва ўжо зрабіла першы вялікі крок, аб якім марыў Цыялкоўскі. Мы стварылі выдатныя збудаванні эпохі — спадарожнікі нашай планеты. Чалавецтва павінна зрабіць другі вялікі крок — пабываць на Месяцы, дасягнуць Венеры і Марса. Як вам вядома, ракета для палёту на Месяц сканструявана і ўжо будуецца на нашых заводах. Гэты касмічны карабель будзе працаваць на атамнай энергіі. 3 дазволу майго шаноўнага сябра Вілі Рэндола скажу: мы, падарожнікі космаса, незадаволены ракетай. Чаму? Вы ведаеце, ракеце трэба браць дзесяткі тон вадкага вадарода-акісляльніка. Было многа праектаў і прапаноў, каб вызваліць касмічны карабель ад лішняй нагрузкі. Нам параілі накіраваць на спадарожнікі Зямлі замарожаныя глыбы вады ў сталёвай абшыўцы. Спадарожнікі будуць рухацца па арбіце, і ракета, накіроўваючыся ў касмічны рэйс, можа іх узяць з сабой і буксіраваць да самага канечнага пункта палёту. Гэта вырашыла праблему далёкага падарожжа. Некалькі дзён назад у інстытут мііжпланетных зносін прышла Надзежда Нікалаеўна Хлебнікава і прапанавала ў першым палёце на Месяц выпрабаваць новы від энергіі — энергію святла.

У зале заварушыліся, загаманілі. Хлебнікава абапёрлася рукамі аб падлакотнікі крэсла, і ўбачыла, як раптам успыхнулі цікаўнасцю сотні вачэй.

— Выходзіць, атамная энергія больш непатрэбна, — выгукнуў нехта.

Губы Хлебнікавай уздрыгнулі, яна ўся напружылася і стала побач з Дзянісавым. Іван Іванавіч саступіў ёй месца і, адышоўшы ўбок, сеў побач з Рэіндолам.

Надзежда Нікалаеўна ўсхвалявана пачала:

— Вы дарэмна так думаеце, таварышы. Наадварот, мы павінны выкарыстаць усе багацці ядра, паставіць іх на службу чалавеку. Вы не будзеце пярэчыць, калі я скажу: нельга ў наш час жыць без веры ва ўсемагутнасць навукі. Раней людзі думалі: атам — найдрабнейшая часцінка матэрыі. Навука сказала сваё слова, і перад намі ва ўсёй велічы паўстала цудоўная карціна будовы рэчыва. Вы цяпер ведаеце, што сярод так званых элементарных часцінак, якія ўваходзяць у склад атама, яго ядра, ёсць аднолькавыя па вазе, але рознайменна зараджаныя часцінкі: электрон і пазітрон, пратон і антыпратон. Калі быў адкрыты антыпратон, памятаеце, колькі было розных размоў, гіпотэз, меркаванняў. Многія буржуазныя вучоныя гаварылі: чалавецтва яшчэ не падрыхтавана да такога вялікага, небывалага адкрыцця: моў, яно прывядзе яго да гібелі. У некаторых лабараторыях пачаліся пошукі мінус-матэрыі. Калі-б такія пошукі закончыліся паспяхова, гэта дало-б у рукі асобных людзей страшэнную зброю знішчэння. Не па такому шляху пайшла наша совецкая навука. Мы новае адкрыццё рашылі паставіць на службу чалавеку, каб яно памножыла сілу розуму.

Сябры! Я не адхіляю праекта, па якому будуецца ракета для палёту на Месяц. Я толькі хачу паведаміць вам, што мы сёння можам не фантазіраваць, а павесці сур'ёзную размову аб стварэнні касмічнага карабля, які здолее не толькі даляцець да Марса, але і наведаць ваколіцы бліжэйшых да нас зорак. Такім караблём можа стаць так званая фатонная ракета. — Надзежда Нікалаеўна змоўкла, перагарнула ў папцы лiсткі запісаў. У зале стала ціха-ціха. Здавалася, людзі перасталі нават дыхаць.

3 поўнага шырокага твару Дзянісава збегла задаволеная ўсмешка. Ён бачыў, што кароткае навуковае паведамленне Хлебнікавай з’явілася для ўсіх нечаканасцю. Новае адкрыццё знішчала вузкія граніцы, у якіх была заціснута чалавечая мара, давала магчымасць людзям спрачацца ў палёце з іпраменнямі Сонца. Дзянісаў прыгладзіў сіваватую пасму валасоў, што прыкрывала лысіну, зухавата падміргнуў Рэндолу і занляскаў у далоні. I здавалася, у залу хлынуў вадаспад.

Надзежда Нікалаеўна падняла руку, у якой была заціснута хусцінка, просячы ўвагі. Але апладысменты выбухнулі з новаю сілай. Тады яна адпіла са шклянкі глыток вады i пачала гаварыць далей. I зала прыціхла.

— Пакуль мы падрыхтуемся да палёту на Марс, — гучаў яе мяккі голас, — трзба праверыць дзейнасць рухавікоў, што працуюць на энергіі святла. Рухавікі тэтыя складаныя, але невялікія. Яны называюцца фатонныміі, аднак будуць выкарыстоўваць не святло Сонца, а святло атамаў. Так, так, не здзіўляйцеся, іменна святло атамнага ядра. Як яно ўтвараецца? А вось як. У рухавік накіроўваюцца два патокі элементарных часцінак ядра — пратоны i антыпратоны. Няцяжка здагадацца, што яны пастараюцца зліцца разам. Адбудзецца небывалы працэс узнікнення пучка светлавой энергіі. А святло па закону Лебедзева мае ціск. Вось тут i канец нашай тайны: ціск стварае цягавую сілу, i ракета пачне набіраць хуткасць. — Хлебнікавай, відаць, стала горача, яна расчырванелася. Голас яе гучаў па-ранейшаму бадзёра: — Цяпер я даю магчымасць нашым касманаўтам зрабіць усе астатнія разлікі. Сёння мы можам зазірнуць не толькі далёка ў нашу будучыню, а нават і пашукаць ля бліжэйшых зорак такія планеты, як наша Зямля. Хто ведае, можа мы там сустрэнем падобных самім сабе людзей і істот.

— Здзіўляючы будзе гэты палёт! — прадаўжала яна. — Ракета можа развіць хуткасць да 290 тысяч кілометраў у секунду, i тады для касмічных падарожнікаў уступяць у дзеянне законы, адкрытыя Эйнштэйнам. Час у ракеце будзе працякаць вельмі марудна ў параўнанні з зямным часам. Дзесяць год, патрэбныя для таго, каб наведаць ваколіцы бліжэйшай зоркі, скароцяцца для іх да аднаго года.

Хлебнікава гаварыла спакойна, разважліва, быццам гутарыла з адным чалавекам. Кожнае яе слова прысутныя лавілі, затаіўшы дыханне. Многія назіралі за Вілі Рэндолам, які працаваў у Штатах, а потым пакінуў радзіму з-за праследаванняў. Цікава было ведаць, што думае ён аб навуковым адкрыцці, ці можна практычна рэалізаваць новую энергію.

Доўга Надзежда Нікалаеўна не магла закончыць свайго выступлення. Некалькі разоў яна садзілася на месца, але зноў уставала, каб адказаць на шматлікія пытанні. Нарэшце яна ўзяла ў рукі некалькі запісак і сказала:

— Засталося яшчэ, таварышы, пяць пытанняў. Але на іх я не магу, нажаль, даць пэўнага, адказу. Было-б вельмі добра, каб мой сусед, — i яна паглядзела на Вілі Рэндола, — дапамог мне.

Дзянісаў усміхнуўся Вілі Рэндолу.

Рэндол устаў, і ўсе ўбачылі, які ён сівы і строгі. Але яго вочы, глыбокія, празрыстыя, блішчалі юнацкім агнём.

— Сябры, таварышы, — пачаў Вілі Рэндол з прыкметным акцэнтам. — Калі гаварыць аб дапамозе, дык трэба проста сказаць — Інстытут ядзерных даследаваінняў і асабіста Надзежда Нікалаеўна не дапамаглі нам, а проста нас вызвалілі з бяды. Фатонная энергія — энергія будучыні. — Ён разгарнуў запіску, паклаў на стол і прадаўжаў: — Тут таварышы цікавяцца, якая цягавая сіла фатоннага рухавіка. Законнае пытанне. Я ахвотна адкажу, але, мабыць, многія здзівяцца: усяго толькі некалькі сот кілограмаў. Мала? Вядома. Усе ведаюць, каб узняць звычайную ракету ў космас нашы атамныя рухавікі развіваюць цягавую сілу ў некалькі мільёнаў тон. А тут толькі нейкая сотня кілограмаў. Гэтай сілы не хопіць, каб нават зрушыць з месца ракету.

Але, сябры, не забывайце: цяжка нагружаны вагон таксама нялёгка скрануць з месца. Аднак, калі даць яму разгон, дастаткова сілы аднаго чалавека, каб не толькі рухаць яго ўперад па рэйках, але нават павялічыць хуткасць руху. Па такім-жа прынцыпу будзе выкарыстоўвацца фатонная энергія. Ракету спачатку прывядуць у рух атамныя рухавікі, нададуць ёй касмічную хуткасць, і толькі тады будзе сэнс уключыць фатонныя рухавікі. Зямля і другія планеты ствараюць у прасторы гравітацыйныя палі, гэта значыць, палі прыцяжэння. Яны, вядома, тармозяць рух ракеты, ускладняюць кіраванне ёю. Перад намі, як бачыце, узнікла задача праварыць эфектыўнасць работы рухавіка на новай энергіі ў складаных умовах касмічнаіга падарожжа. Я думаю,— сказаў усміхаючыся Рэндол, — нашы касманаўты з радасцю згодзяцца гэта зрабіць.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 43
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Цытадэль неба - Мікола Гамолка бесплатно.

Оставить комментарий