Рейтинговые книги
Читем онлайн Да ўсходу сонца - Аляксей Кулакоўскі

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

Аднак прайшлі байцы і агледзелі ля дарогі ўсё кустаўё, мінулі беразак, пачалі ўжо набліжацца да свае стаянкі, а Зіны нідзе не было. Заставалася яшчэ надзея на лагер. Можа дзяўчына апярэдзіла іх і прыйшла на месца раней?

На світанні прыйшлі на сваю часовую стаянку. Грудок, зарослы маладымі дубкамі, грушынай і алешнікам, кішэў ужо жвавымі, клапатлівымі птушкамі; іх свіст і ціліканне разносіліся адсюль на ўсё балота. Прасохлыя шкілеты мінулагодніх будак касцоў жаўцелі сярод свежай зелені. Вярхі іх былі наспех накрыты пачарнелым сенам, якое сабралі байцы на пракосах. Не шмат было тут пракосаў, ды i тыя ўжо зараслі атавай. Відадь, не давялося людзям размахнуцца тут з касой, перашкодзіла вайна. У будках таксама ляжала сена, сухое, яшчэ нават пахучае. Так-бы хацелася прылегчы на гэтым сене ды хоць трошкі паспаць, хоць да таго часу, пакуль узыдзе сонца ды зліжа расу, якая радуе вока, аднак вельмі мочыць і ацяжарвае абутак. Але-ж ці можна думаць пра сон, пра адпачынак? Машкін з шафёрам агледзелі будку, узбек i яшчэ тры байцы аббеглі навакольны зараонік і вярнуліся мокрыя, нібы з ракі. Машкін пайшоў на рызыку і нягучна, аднак выразна паклікаў Зіну. Нідзе ніхто не азваўся.

Цень разгубленасці мільгануў на твары камандзіра. Ён адчуваў, што трэба прымаць неадкладна рашэнне, і не ведаў, што сказаць. Заставацца тут і чакаць хлопдаў з вёскі вельмі рызыкоўна, — немцы, напэўна, ужо ведаюць пра іх стаянку. Адыходзіць-жа адсюль таксама нельга. Байцы заўважылі гэтую разгубленасць Машкіна і апусцілі вочы, ніхто з іх не мог нічога падказаць. Аднак выйсце ўсё-такі павінна быць. Як заўсёды у надзвычай цяжкіх выпадках, падступілі байцы адзін к аднаму і адразу стала крыху лягчэй. Каб не вельмі пакутаваць у маўчанні, шафёр пачаў аглядаць свой карабін, падсумак з абоймамі, гранаты. Нібы следуючы яго прыкладу, нібы інстынктыўна адчуваючы такую неабходнасць, і астатнія байцы пачалі аглядаць сваю зброю. У гэтую-ж хвіліну Машкін аддаў загад: заняць абарону на ўскраіне грудка, наспех акапацца i ча­каць звароту Грыцка і Міхала. У Святланы задрыжалі павекі ад гэтага загаду, але яна нічога не сказала, ні аб чым не спытала, толькіі цясней за­вязала вузялок сваёй шэрай хусткі пад барадою ды на ўсе гузікі зашпіліла паношаную, хлапчуковую світачку — падарунак адной добрай бабулі. Машкін ціха сказаў ёй:

— Не бойся, Света, ты будзеш са мною.

Бегчы на ўскраіну, выбіраць зручнае месца, акопвацца, — усё гэта было не цяжка. А вось ляжаць нерухома пасля зморанасці, ды яшчэ перад усходам сонца, ды яшчэ ў цяпле, гэта сапраўдныя пакуты. Тут можа задрамаць нават сам генерал, а не толькі радавы баец. I усё-ж трэба вытрымаць. Машкін можа i не ведаць пра гэта, але сумленне загрызе, калі спусціш вочы.

На шчасце, ляжаць моўчкі доўга не давялося. Не паспелі хлопцы яшчэ добра ўгледзецца ў процілеглы лясок, што сінеў за балотам, як з-за недалёкіх кустоў вынырнулі і падскокам пусціліся па балоце два ўзброеныя чалавекі. Па кароткіх нагах і шырокіх плячах байцы адразу пазналі Грыцка, a Міхал ужо сам сабою разумеўся. Машкін даў сігнал збору. Грыцко і Міхал паведамілі, што на світанні ў вёску найшло многа немцаў з танкамі і бронемашынамі, усюды ў ваколіцы выстаўлены пасты, таму прабрацца ў вёску не ўдалося. Гаварылі яны толькі з адным пастушком-падлеткам, які ішоў некуды з торбай і пугай, а ніякага статку пры ім не было. Пастушок сказаў, што бачыў хутараніна ў вёсцы, але чужой жанчыны пры ім не бачыў.

— Трэба ісці, — шэптам, каб не пачула Святлана, сказаў адзін з байцоў, — а то канец тут будзе ўсім.

Грыцко так глянуў на гэтага байца, што ён гатоў быў скрозь зямлю праваліцца. Святлана па губах пазнала, што ён прашаптаў, зірнула на Машкіна, i пад сэрцам у яе пахаладзела. У шэрых вачах камандзіра зноў мільгнула разгубленасць. Тут i кожнаму было-б не лёгка прыняць ра­шэнне, а Машкіну тым больш. Не было ў яго яшчэ звычкі хутка i самастойна ацэньваць усё, што здаралася.

— Я не пайду адсюль, — прыглушана сказала Святлана i заплака­ла. — Я застануся шукаць Зіну.

— I я застануся, — нібы падхапіў яе словы Грыцко. — Ціха, Святлана, не плач, ніхто без Зіны не пойдзе.

Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кожнаму байцу — пзўны ўчастак. Сігнал сувязі — такі, а сігнал збору — такі.

Грыцку выпала ісці самым левым флангам і далёка ад дарогі. 3 ім пайшла і Святлана. Не прайшлі яны і сотні крокаў, як дзяўчынка раптам спынілася і схапіла Грыцка за руку.

— Вунь, іглядзіце! — прашаптала яна, паказваючы рукою лявей ад сябе.

Грыцко прыставіў да ілба далонь, стаў шарыць вачыма па кустах вербалозніку, што рос ускрай балота. Большыя з гэтых кустоў стаялі яшчэ да палавіны ў еінявата-мутным прадусходнім тумане, а некаторыя з меншых танулі поўнасцю.

— Нічога не бачу, — з жалем сказаў Грыцко.

Святлана маўчала, відаць, і яна ў гэты момант нічога не бачыла. Вочы яе міжвольна наплывалі слязамі. Грыцко апусціўся рукамі на купіну, стаў глядзець паверх травы.

— А што ты там бачыла, Света? — даверліва спытаў ён.

Дзяўчынка напружана глядзела ў тое месца, якое хвіліну таму назад

так узрадавала яе, i гатова была заплакаць ад роспачы, ад таго, што цяпер там нічога, акрамя кустоў, не відно.

— Мне здалося, што я. там зініну хустку ўбачыла.

Грыцко падняўся, моўчкі ўзяў Святлану за руку.

— Пойдзем, мілая, — спачувальна сказаў ён. — Так з многімі бывае. Мне вось таксама здавалася, што бачу Зіну, калі ішоў сюды з вёскі.

Прайшлі яшчэ некалькі крокаў, і Святлана зноў спынілася, рука яе задрыжала. На гэты раз i Грыцко пачуў, што з-за тых кустоў, на якія паказвала дзяўчынка, данёсся слабы, працяглы толас. Нехта клікаў Святлану. Грыцко падаў знак хлопцам i што было сілы памчаў да вербалозніку.

Зіна ляжала пад кустом у балотнай твані. Зняможа»насць, пакутлівы боль у гал&ве і ва ўсім целе затрымалі яе ў дарозе. 3 апошняй сілы дзяўчына намагалася да світання прыйсці ў лагер, ды сама не заўважыла, як узяла ў лесе не той напрамак, заблудзілася. Калі пачало світаць, яна зразумела, што ідзе не ў той бок, але ўжо знікала i тая сіла, што была, ногі падкошваліся, перад вачыма ўсплывалі жоўтыя кругі. Нечакана трапіўшы у балотную іржу, Зіна ўжо не магла выбрацца адтуль.

Да лагера байцы перанеслі Зіну на руках, а там шафёр адразу-ж успомніў свае ранейшыя абавязкі. Ён збегаў да старога адонка, выцягнуў адтуль дзве сухія жардзіны i за некалькі хвілін зладзіў насілкі.

Выйшлі са свайго часовага лагера перад самым усходам сонца. Першыя ласкава-вясёлыя праменні засвяцілі байцам у вочы, як толькі яны перайшлі балота.

***

Зіна не магла сама ісці некалькі дзён, яе неслі байцы на насілках. Да яе зняможанасці пасля той жудаснай ночы падпала нейкая хвароба: не валодалі ў дзяўчыны рукі і ногі, страшэнна балела галава. Усе гэтыя

дні байцы самі хадзілі на разведку, а ў найболыи небяспечныя месцы, куды самім нельга было дабрацца, пасылалі Святлану. Дзяўчынка нібы нават пасталела за гэты час. Калі яна адчула, што вельмі патрэбна трупе, што яна па-сапраўднаму дапамагае байцам, смялей і энергічней сталі свяціцца яе блакітныя i чыстыя, як яснае неба, вочы. Яна, здавалася, не адчувала ні стомленасці, ні страху, заўсёды была ўпэўнена, што ўсякая перашкода скорыцца перад ёю. Зіне радасна было глядзець на яе. У пагодлівыя дні Святлана нават развязвала сваю хустку, i яе светлыя валасы ззялі на сонцы залатым адлівам.

Цяпер Святлана не -саромелася здымаць з галавы сваю хустку. Ранка яе зажыла, i хоць на тым месцы, дзе глыбока была садрана скура, цяпер не растуць валасы, гэта ўжо не надта турбуе дзяўчынку. Калі зарасла рана, то, нябось, вырастуць i валасы. Пасля таго, як Грыцко з усім сваім старанием пахадзіў каля Святланы з ножнамі, прычоска яе стала нават прыгожай, з ей можна было-б жыць не толькі ў лясах ды ў балотах, a i ва ўсякім горадзе.

— Няхай-бы i вас Грыцко падстрыг, — сказала яна тады Зіне, гледзячыся ў маленькае шклячко люстэрка. Яна падняла гэтае люстэрка ў адной вёсцы на сметніку. Яно так ярка і прывабна блішчала на сонцы, што яна не магла яго не падняць.

У Зіны валасы былі намнога цямнейшыя, як у Святланы, магчыма, што i не такія прыгожыя, але яна не хацела абрэзваць іх. Усё роўна ёй мала калі даводзілася хадзіць без хусткі, да таго-ж цяпер не аб гэтым клопат. Душу грызла пакута ад таго, што занемагла ў такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам у гэтакім складаным паходзе. За Свят­лану таксама балела сэрца. Вельмі-ж многа яна цяпер ходзіць усюды, многа рызыкуе. На гэтых днях прынесла нават гладыш кіслага малака.

— I з гладышом табе аддалі? — спытала Зіна.

— Не, гладыш трэба занесці, — адказала дзяўчьгнка. — Я сказала бабулі, што мая мама, гэта значыць вы, — усміхнулася Святлана, — засталася непадалёку на дарозе, бо захварэла i не можа ісці.

Калі, не тут кажучы, здарыцца што-небудзь з дзяўчынкай, загінем тады. I цяпер ужо хлопцы нямаведама на каго падобны: учарнелыя ад непасільных пераходаў i ад гол аду, абадраныя i абшарпаныя, некаторыя амаль зусім босыя. Ды з такой разведкай, якая вядзецца цяпер, далёка не скочыш. Хоць амаль цэльші суткамі байцы ідуць, хоць адпачынак зведзены да самых неабходных хвілін, усё роўна спорнасці ў руху мала, бо трэба на хаду рабіць разведку, вызначаць маршрут. Трэба, нарэшце, i харчавацца чым-небудзь, піць чыстую ваду. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і канаў.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Да ўсходу сонца - Аляксей Кулакоўскі бесплатно.

Оставить комментарий