Рейтинговые книги
Читем онлайн Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 43

На ўсякі выпадак варта быць больщ пільным. Поль, вядома, ніколі не змірыцца са сваім становішчам. Ён не хоча, каб хто-небудзь пярэчыў яму.

Калі Поль наблізіўся да насавой часткі ракеты, у якой знаходзілася пасажырская каюта, Роб падышоў да яго.

— Я вам пакажу нашы запасы, — сказаў ён.

— Ці нельга без праважатых? — зласліва зірнуў на свайго кампаньёна Поль Арноль.

— На гэты раз нельга, сэр.

Першым праціснуўся праз нешырокую адтулііну Роб. Ён стаў ля ўваходу, запаліў электрычны ліхтар.

— Калі ласка!

Поль прамармытаў нейкае пракляцце, прасунуў у адтуліну галаву, зірнуў у бокі і толькі тады пераваліўся ўсім целам у каюту. Запаліўшы свой ліхтар, ён пачаў яе аглядаць.

Тым часам Роб дастаў з невялікай шафы блакнот, прымасціўся ля высокай металічнай скрынкі і пачаў запіс гісторыі падарожжа.

Калі-б у каюце было паветра, можна было-б чуць, з якім шаленствам і злосцю кідаў Поль сабе пад ногі розныя рэчы, якія трапляліся яму пад рукі, Ён агледзеў усё да драбніц, зазіраў у самыя патаемныя куткі, нечага настойліва шукаў і не знаходзіў. Нарэшце, ён са злосцю штурхнуў цяжкім чаравікам разарваны балон, той, як снарад, урэзаўся ў далькі дёмны кут і рыкашэтам закрануў скрынку, за якой сядзеў Роб.

Гэта было занадта. Роб устаў, павярнуўся да Арноля і, стрымліваючы гнеў, спытаў:

— Вам тут не падабаецца, капітан?

— Дзе мой пісталет? — выкрыкнуў той у адказ. — Я пакінуў яго ў скрынцы. Ты яго забраў?

— Навошта вам зброя? — вочы ў Роба звузіліся, у зрэнках бліснула нянавісць.

— Я шукаю рэчы, якія належаць мне. Калі ўзяў — аддай! — загрымеў Поль.

— Містэр Арноль, я вас не баюся. Калі вы будзеце лютаваць, я папрашу пакінуць каюту.

Поль не адважыўся мерацца сілаю. Ён фанабэрыста прайшоўся па каюце, потым, як-бы нешта ўспомніўшы, спыніўся перад Робам і сказаў:

— Ты хваліўся — у цябе ёсць папера. Дай блакнот i аловак.

Роб дапытліва паглядзеў яму ў твар і задаволена сказаў:

— Даўно-б так... Клянуся гонарам, работа супакойвае нервы. Да таго-ж, мы ў вялікім абавязку перад Зямлёй. Трэба спяшацца, сэр! Пішыце. Калі-небудзь вашы дзённікі будуць выдадзены мільённым тыражом...

Поль хацеў адыйсці ў бок, але нечакана спыніўся, i вочы яго заблішчэлі злосцю.

— Дарэчы, штурман, вы не адшукалі ў каюце сцяга Штатаў?

— Ён згарэў, містэр.

— Выдатна! — з нейкай робленай вясёласцю ўсклікнуў Арноль. — Я так і думаў... Цяпер усё зразумела.

Ён прымасціўся ў дальнім кутку каюты, паставіў каля сябе ліхтар і, хітравата прыжмурыўшыся, пачаў пісаць.

Аловак па блакноту бегаў хутка, амаль машынальна. Роб з хвіліну назіраў за сваім кампаньёнам, імкнучыся адгадаць, якія думкі выкладае на паперы капітан.

Мінула больш гадзіны. Роб крыху стаміўся, бо пісаць у касмічным касцюме было нязвыклай справай. Ад доўгага сядзення здрандвелі ногі. Ён адклаў блакнот і ўстаў са скрынкі.

Праз авальную зазубраную шчыліну віднеўся чорны кавалак космаса.

Як многа ў ім зор! А кожная зорка — гэта асобны вялікі свет. «Мабыць, у многіх кутках сусвету ёсць жыццё», — падумаў Роб. Як моцна захацелася яму ў гэты час даведацца, якое яно, жыццё, можа быць там. «Няўжо і ў іншых светах існуюць здзек і несправядлівасць у адносінах паміж людзьмі? Хто прыдумаў такія ганебныя парадкі: адным жыць у раскошы і багацці, другім — гібець ад голаду, холаду, пакут!»

Многа бачыў Роб за ўсё сваё жыццё гора і бяды. Ён уставаў разам з сонцам, а клаўся, калі яго на небе ўжо не было. Ён рэдка быў сыты. Ледзь-ледзь удавалася зводзіць канцы з канцамі. Потым паявілася сям’я. Нейкі водбліск шчасця мільгнуў перад ім і адразу згас. Спачатку жыццё нібы наладжвалася, але хутка жонка захварэла на сухоты. Ужо два гады пакутуе...

Цяпер лёс разлучыў іх навек. Што будзе з жонкай, з дзецьмі? Пяцьсот долараў, атрыманых ад кампаніі Уолтэра, вядома, не малыя грошы. Можа, Рывера выздаравее i, дасць бог, падгадуе дзяцей.

Пяцьсот долараў — гэта, фактычна, плата за яго жыццё. Як танна ацанілі жыццё чалавека...

На душы ў Роба стала журботна i горка. Хоць ён у апошні час змірыўся са сваёй асуджанасцю, душа ўсё-ж балела ад прадчування блізкай смерці. Яго крыху суцешыла знаходка балонаў i ежы. Думалася, разам з Полем ён правядзе тут апошнія чацвёра сутак, забудзецца ў доўгіх размовах аб усім на свеце, i яны смела сустрэнуць свой канец.

Але вярнуўся Поль... Страшна падумаць. Гэткі падлюга! Быў сам на краі магілы, а хоча спіхнуць туды другога.

Роб доўга стаяў, ціхі, задумлівы, ля выхаду з ракеты, глядзеў на Зямлю, на зорныя далёкія светы, якія вясёлым, дружным карагодам праплывалі над яго галавой. Мары... Мары... Якія вы далёкія і недасягальныя!

Нарэшце трапяткое ўзбуджэнне душы, выкліканае думкамі, змянілася спакойнай, дзелавітай разважлівасцю.

Мёртвая нудная цішыня, пустэча неба і наваколля надакучылі.

Роб рашыў прадоўжыць работу. Павярнуўшыся да скрынкі, ён збянтэжана заміргаў вачыма: за ёю стаяў Поль! Чаго ён сюды прышоў? Пацікавіцца, як Роб вядзе запіс гісторыі падарожжа? Відаць, зусім не дзеля гэтага.

Поль прыцягнуў да скрынкі невялікую шуфлядку і нешта імкнуўся з іх змайстраваць.

— Сэр, што вы робіце? — спытаў Роб са здзіўленнем.

— Трыбуну, — прамовіў абыякава Поль і, глянуўшы на Роба, дадаў: — Вы задаволілі сваю цікаўнасць?

— Мой мілы дружа, — у тон яму прамовіў Роб. — Мне здаецца, вас трэба лячыць. Вы пачалі забывацца...

— Кіньце балбатаць, штурман! — холадна і жорстка адказаў Арноль.— Пачнем судовае пасяджэнне. Вы, Роб Пітэрс, на лаве падсудных...

Роб ад нечаканасці аслупянеў. Ці не звар’ядеў тэты чалавек?

Ён спакойна падышоў да «трыбуны» і глянуў Арнолю проста ў вочы.

— Камедыю прыдумалі? Ну, ну, цікава пабачыць i паслухаць. — Роб скрыжаваў на грудзях рукі i застыл у такой паставе з пагардлівай усмешкай на вуснах.

Поль Арноль разгарнуў блакнот, кашлянуў для важнасді і загаварыў:

— Іменем Прэзідэнта Штатаў, яго вялікага і непераможнага народа абвяшчаю абвінаваўчае судовае заключэнне па справе штурмана касмічнага карабля негра Роба Пітэрса...

Штурман Роб Пітэрс абвінавачваецца ў здрадзе Штатам, зневажанні прэзідэнта, у спробе перадачы Месяца ў рукі чырвоных. Усе гэтыя злачынныя дзеянні выявіліся ў тым, што, калі ў час аварыі касмічнага карабля «Анаконда», капітан Поль Арноль, прыняўшы рашэнне ратавацца з дапамогай касцюмных рэактыўных маторчыкаў, загадаў штурману карабля Робу Пітэрсу ахоўваць сцяг Штатаў і даставіць яго да кратэра Каперніка, апошні з яўнай здрадніцкай мэтай не выканаў гэтага загаду, і сцяг нашай вялікай нацыі загінуў пры катастрофе ракеты. Апрача таго, штурман Роб Пітэрс, карыстаючыся цяжкімі абставінамі, выкліканымі нечаканай катастрофай «Анаконды», рашыў на Месяцы завесці комуністычныя парадкі, вядзе варожую Штатам і нашай нацыі прапаганду, дыскрэдытуе людзей вышэйшага звання, — у сувязі з усім пералічаным я, Поль Арноль, ад імя Прэзідэнта і самога бога абвяшчаю: негр Роб Пітэрс абвінавачваецца па артыкулу 205 працэсуальнага кодэкса Штатаў, які патрабуе самага суровага пакарання — смерці.

Каб надаць сваёй абвінаваўчай прамове большую сілу і пераканальнасць, ён у заключэнне ўскінуў угару рукі і зашаптаў малітву.

Робу сталы і брыдка і смешна. Няўжо гэты малойчык дасюль не зразумеў, дзе ён знаходзіцца.

— Падсудны Роб Пітэрс, ці прызнаеце сябе вінаватым? — крыкнуў Арноль, раззлаваны маўчаннем штурмана.

Роб з’едліва запытаў:

— Пан суддзя і пракурор, хто можа пацвердзіць вашу вар’яцкую выдумку? Дзе сведкі?

— Сведка ўсяму — бог! — адрэзаў холадна Арноль.

— Не, не бога вы бралі сабе ў сведкі,— выгукнуў горача Роб і ўвесь задрыжаў ад узбуджэння. — Вашы сведкі — нахабнасць, шалёнае чалавеканенавісніцтва. Гэта вас трэба судзіць, паважаны капітан! Вы — нікчэмны палахлівец. Калі мы пакідалі борт карабля, вы былі п’яны. Ці маглі вы аддаць які-небудзь разумны загад? Вы ратавалі ўласную скуру...

— Хопіць! — абарваў штурмана Поль. — Суд верыць слову капітана карабля.

— Містэр Арноль, — выходзячы з цярпення, прамовіў Роб. — Мне здаецца, я вас пачынаю па-сапраўднаму ненавідзець. Пакіньце гэтую камедыю. Майце на ўвазе, я не пацярплю далейшага здзеку над сабой. Чуеце?

— Вашы пагрозы дарэмныя. Я не пакіну гэтага месца да таго часу, пакуль не давяду справу да канца.

— Як сабе хочаце, — абыякава заўважыў «падсудны». — Паглядзіце на гадзіннік — час абедаць. Ці не падсілкавацца i вам? — I, падышоўшы да «трыбуны», зняў з яе сваю скрынку.

Гэта падліло масла ў агонь. Поль Арноль разлютавана бліснуў вачыма i нагой штурхнуў негра ў спіну.

Гэта было ўжо занадта. Роб размахнуўся і ўдарыў Поля кулаком.

I тут пачалася жорсткая, бязлітасная бойка. Праціўнікі душылі адзін аднаго, адбягалі ў бакі, цяжка саплі, аддыхваліся і зноў кідаліся адзін на аднаго. Нарэшце ў ход пайшлі розныя рэчы, што трапляліся пад рукі. Незвычайныя падзеі разгарнуліся на Месяцы — сапраўдная вайна. Два чалавекі на ўсёй планеце не маглі ўжыцца разам! Гэтаму вар’яту Полю і тут захацелася ўлады. Але не на таго натрапіў.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 43
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Цытадэль неба - Мікола Гамолка бесплатно.

Оставить комментарий