Рейтинговые книги
Читем онлайн Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 43

Такім чынам, фатонны рухавік працуе. Нам трэба разгон, галавакружальны палёт, імклівасць! Ракету магнітная бура несла з хуткасцю 40 кілометраў у секунду. I назад мы павінны вяртацца гэтак-жа шпарка.

Стрэлкі скораметра ўздрыгваюць, гойдаюцца, i вось ужо можна заўважыць, што расце, павялічваецца паскарэнне.

Прылады фатонных апаратаў паказваюць дзівосныя з’явы. Ідзе бурны распад часцінак урана... Выкідваюцца патокі пратонаў і антыпратонаў, з неверагоднай хуткасцю яны злучаюцца і ствараюць новы паток, больш імклівы і магутны, і ён выліваецца праз соплы аграмаднай асляпляльна белай ракой. На экране, запаленым спецыяльна для назіранняў, нельга пазнаць соплаў. Гэта вогненадыхаючыя вулканы, яны выкідваюць паток утаймаваных чалавечым розумам нябачных часцінак матэрыі.

Як цяжка і пакутна целу! Здаецца, да сэрда прывешана гіра. Яно б’ецца там замаруджана, што халадзеюць рукі, лоб, ногі. Не хапае крыві, не хапае паветра. Млосна, нудна, жудасна. Але трзба цярпець, сдіснуўшы зубы, маўчаць. Мы павінны дагнаць Зямлю.

Усё зноў паўтараецца, як у фільме, пушчаным з канца. Мы нерухома ляжым на канапках, маўчым і нават ні аб чым не думаем... Вядома, уключаны ўсе рацыі і тэлевізафоны. Запісаны на плёнку голас Дзянісава пасылаецца ў эфір. Але з Зямлі не чуваць адказу. Чаму? Можа яшчэ не зусім супакоілася магнітная бура і ў яе магутным подыху губляюцца ўсе электрычныя сішалы? Мабыць не гэта з’яўляецца прычынай.

Зямля проста не ведае, дзе знаходзіцца ракета, у які бок накіраваць антэны, каб паслаць свае сігналы.

Вось чаму і трапечуць цэлымі гадзіінамі сіняватыя экраны тэлеапаратаў, маўклівыя і пустынныя.

Цяпер якраз раніца на Зямлі... Ззяе сонда, гойдаюцца над азёрамі туманы, стыгнуць на травах росы...

Мы не ведаем, што цяцер у нас: дзень, ноч, світанне? Гэтыя звыклыя зямныя разуменні для нас не падыходзяць. Тут Сонца жыве як-бы само па сабе, свеціць і толькі, а Месяцаў мы бачым аж два — звычайны Месяц, вельмі сціснуты і нейкі белы, і нашу Зямлю, чыстую лёгкую, ахутаную мяккім блакітна-сінім ззяннем.

Далёкая краса наша! Мы, твае сыны, любуемся табою. 3 чым цябе параўнаць — з каметай, дыяментавай зоркай? Не, для цябе няма параўнанняў, бо ты створана для жыцця, для шчасця. Мы шчаслівыя ўжо тым, што нарадзіліся на тваіх прасторах, дыхалі тваім паветрам, бачылі твае бары i дубровы, слухалі матчыны песні...

26 чэрвеня. 12.00.

Хуткасць палёту неверагодная — 60 кілометраў у секунду. Але мы набліжаемся да Зямлі з хуткасцю, напалавіну меншай. Гэта тлумачыцца вельмі проста — Зямля-ж таксама не стаіць на месцы, імчыцца па сваёй арбіце ў касмічнай прасторы. Значыць, мы не проста ляцім да роднай планеты, а даганяем яе.

Дзянісаў увесь час сядзіць за сваім астранамічным столікам, назірае за небам, робіць разлікі. Віктар прыняў снатворныя парашкі і спіць. Хутка яму заступаць на вахту. Бядак! Далося хлопцу ў знакі паскарэнне. Яно ледзь-ледзь яго не задушыла. А ўсё таму, што на Зямлі не любіў трэніравацца. Думаў, будзе лёгкая прагулка. Атрымалася інакш...

Гадзіну назад на экране тэлевізара ўзніклі доўгія бясформенныя цені. Адны з іх нагадвалі постаці людзей, другія — нейкія дзівосныя машыны.

Мы застыглі ў радасным чаканні. Няўжо гэта Зямля? Чаму-ж з дынаміка не далятае ніводнага гуку, чаму? А вось і цені ўжо зніклі на мазаіцы. Толькі ледзь-ледзь нешта варушыцца, як-бы на другім яе баку. Мы пільна і доўга прыглядаемся, але разгледзець нічога не ўдаецца.

Што такое? Можа гэта нейкія далёкія загадкавыя перадачы? Нам, незвычайным падарожнікам космаса, вядома, хацелася ўбачыць якое-небудзь іншае жыццё, што існуе дзе-небудзь у адным з далёкіх куткоў сусвету. Віктар загарэўся, пачаў пераконваць:

— Глядзіце, на экране квадратная галава з адным вокам... Далібог, чалавечая галава. Вось яна, вось...

Але я з Дзянісавым нічога не заўважаў. Віктар нават злаваўся, што мы такія блізарукія, і быў цвёрда ўпэўнены, што перахоплены перадачы з далёкага, чужога свету.

Прайшлі хвіліны. Мы чакалі разгадкі. I вось на экране тэлевізара на нас раптам утаропіўся чалавек.

Перад намі была Зямля. Віктар вінавата заміргаў вачыма і апусціў галаву. Прадказанні яго не збыліся.

Мы з цікавасцю сталі разглядаць воблік нашага зямнога сябра. Трое сутак карабель блукаў па халоднай, нязведанай пустыні, трое сутак маўчала радыё і тэлевізары.

Чалавек на экране ўсміхнуўся, і мы выразна ўбачылі яго разумныя крыху касаватыя вочы.

— Прывітанне з Пекіна! Мы прынялі вашы сігналы, але доўга не маглі знайсці ваш карабель. Ваньсуй!

Колькі шчырасці і цеплыні было ў гэтым братэрскім прывітанні! Miлая, родная Зямля, ты прыгожая і слаўная, магутная і велічная розумам чалавека. Два мільёны кілометраў раздзялялі нас, але мы як-бы не заўважалі гэтай бясконцай далечыні, глядзелі адзін аднаму ў твар, гаварылі, гаварылі...

Зямля нас шукала. Вочы нашы ярка і пераможна свяціліся, у сэрцах нарадзілася няўтольная прага змагання. Мы звязаліся з Масквой і, расказаўшы аб сваіх прыгодах, пачалі раіцца, як лепш увайсці ў арбіту Зямлі і наблізіцца да Месяца.

Фатонны рухавік прышлося выключыць. Калі даць яму волю, ён можа разагнаць ракету да неверагоднай хуткасці — 290 тысяч кілометраў у секунду. Але з такой хуткасцю трэба пачакаць. Яна спатрэбіцца ў будучым, калі адважныя астранаўты накіруюцца ў шлях да бліжэйшай ад Сонца зоркі.

Бязважкасць дала нам магчымасць працаваць. Іван Іванавіч зноў зацікавіўся Плутонам. Доўга глядзеў у тэлескоп, фатаграфаваў, рабіў вылічэнні. I калі я здаваў вахту Віктару, ён раптам падышоў да нас, абняў за плечы і з глыбокім сумам сказаў:

— Вось што, саколікі, у нас траур.

— У чым справа? — спалохана перапытаў Віктар.

— Плутона няма,— задуменна адказаў Дзянісаў.

— Мы не разумеем вас! — закрычалі мы з Віктарам.— Ён сутыкнуўся з каметай?

— Не. Здарылася страшнае і непаўторнае — ён выйшаў з сваёй арбіты, адарваўся...

Мы ўсё зразумелі. Віктар падбег да тэлескопа і прыпаў да акуляра. Я не зводзіў вачэй з твару Дзянісава. Можа ён жартуе? Навіна была такой нечаканай, што не хацелася верыць.

Гэта-ж страшэнная катастрофа! Цяпер зразумела, яна — вынік выбуху на Сонды, небывалай магнітнай буры.

А Плутон знаходзіўся ад Сонца на адлегласці 6000000000 кілометраў, дзе сіла сонечнага прыцяжэння вельмі нязначная. Адкрыты толькі ў 1930 годзе, Плутон нават у магутныя тэлескопы быў бачны з цяжкасцю, як слабая зорка без прыкметнага дыска.

Магчымасць выхаду Плутона з арбіты, адрыву ад Сонца даўно прадказвалася вучонымі. Планеты-ж, хоць марудна, але няспынна аддаляюцца ад знешняга свяціла. I, вядома, Плутон, знаходзячыся на самай крайняй граніцы сонечнай сістэмы, павінен быў адысці на такую адлегласць, дзе канчалася ўлада Сонца. Ён не дачакаўся гэтага часу. Гібель яго паскорыла ўзнікшая магнітная бура.

Вельмі шкада, што ўсё гэта здарылася. Сонечная сям’я планет збяднела.

Бывай, Плутон! Шкада, што ты пакінуў нас. Калі-б трохі раней былі вынайдзены фатонныя рухавікі, людзі-б абавязкова наведалі цябе. Былі-б загадзя ўстаноўлены аўтаматычныя радыёстанцыі, і ты не загубіўся-б у цёмнай пустыні неабсяжнага сусвету, пасылаў-бы сігналы на Зямлю, расказваючы людзям пра свой шлях у пошуках больш надзейнага прытулку.

27 чэрвеня. 10 гадзін 15 хвілін.

Мы ляцім! Не ляцім, а, здаецца, правальваемся ў бездань. Палёт па інерцыі — гэта своеасаблівае свабоднае падзенне, якое выклікае пачуцце бязважкасці. Лёгкасць рухау узбуджае нас, хочацца некуды ісці, бегчы, ляцець.

Не вельмі прыемна прывыкаць да такіх незвычайных абставін. За сабой даводзіцца пільна сачыць, каб часам не страціць роўнавагі, не адарвацца ад намагнічанай падлогі. Кожны тут па-свойму перасоўваецца па каюце.

Я, прызнацца, люблю адпіхнуцца ад падлогі і ў адзін моман дасягнуць патрэбнага месца. Праўда, часам здараюцца пралікі, і я трапляю ў смешнае становішча. Іншы раз, моцна адштурхнуўшыся ад падлогі, я ўжо не магу апусціцца на яе, сутыкаюся з супрацьлеглай сценкай i адскокваю, як футбольны мяч.

Бывае i наадварот: разгону не хапае, i я павісаю ў паветры. Размахваю рукамі, дрыгаю нагамі — нічога не дапамагае. Тады на выручку прыходзяць Дзянісаў ці Віктар.

Ужо мінулі суткі, як наш карабель узяў кірунак да Зямлі. Хоць мы ляцім з небывалай хуткасцю, карціна сусвету не мяняецца. Навакол дзівосны россып сузор’яў. Калі-б крыху не павялічыўся дыск Зямлі, нельга было-б нават сказаць, што мы рухаемся. Проста перад акном абсерваторыі ляжыць зіхатлівы бераг Млечнага шляху, да якога, як бы магутнымі штормамі, сагнаны кучаравыя туманнасці i буйная галька адшліфаваных у касмічным акіяне зорак.

3 Зямлёй карабель падтрымлівае пастаянную сувязь. Іван Іванавіч паведаміў у Маскву і ўсім замежным абсерваторыям аб лёсе планеты Плутон. Мы ўжо атрымлівалі паведамленні, што назіранні Дзянісава пацвердзіліся.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 43
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Цытадэль неба - Мікола Гамолка бесплатно.

Оставить комментарий