Рейтинговые книги
Читем онлайн Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 43

Поўгадзінная жорсткая сутычка не дала ніякіх вынікаў. Касмічныя касцюмы, на дзіва моцныя і трывалыя, надзейна ахоўвалі сваіх уладальнікаў ад небяспечных удараў.

Зразумеўшы, што бойка дарэмная і не прынясе ніводнаму з іх перамогі, праціўнікі разышліся.

Поль Арноль нечакана прыхіліўся да сцяны, і праз некаторы час Роб Пітэрс пачуў у навушніках роўны, спакойны храп.

Роб выйшаў з ракеты, энайшоў самую цёмную шчыліну ў глебе і, зручна прымасціўшыся ў вузкім каменным ложы, заплюшчыў вочы. «Спаць, спаць», — патрабавала цела, і яго праз хвіліну агарнуў глыбокі сон.

Раздзел дваццаць трэці

Алег Дрозд перапрабаваў усе вядомыя спосабы вярнуць ракету на разлічаную трасу і не атрымаў ніякіх вынікаў. 3 сумным, вінаватыім выглядам ён паглядзеў на Івана Іванавіча.

Дзянісава больш не цікавілі прылады на пульце кіравання. Прыкрыўшы вочы цёмнымі акулярамі, ён чамусьці з пільнай увагай углядаўся ў шырокае акно абсерваторыі. Нешта змянілася і ў яго настроі. Скулы на твары не выступалi так падкрэслена рэзка, як некалькі секунд назад.

Павярнуўшыся да Алега, Дзянісаў сказаў:

— Сябры! Нас захапіла небывалая магнітіная бура. Глядзіце, як лютуе Сонца!

Калі чорнае шкло загарадзіла экран абсерваторыі, падарожнікі ўбачылі сапраўды феерычную карціну. На небе, раскінуўшы доўгія шчупальцы асляпляльна белых пратуберанцаў, ляжала распластанае Сонца. Хлопцы спалохана замёрлі: ці не адбыўся выбух на cвяціле? Гэта пагражала-б катастрофай не толькі касмічнаму караблю, але нават планетам. Адразу былі ўключаны аўтаматычныя лічыльныя апараты.

Некалькі напружаных хвілін — і атрыманы вынікі. Так, памер пратуберанцаў небывала вялікі, ён дасягае каля аднаго мільёна кілометраў... На Сонцы адбыўся выбух, але ён не пагражальны, бо пратуберанцы ўжо больш не пашырыліся.

— Ух! — з палёгкай уздыхнуў Дзянісаў.— Бачыце, і Соінца ўмее жартаваць...

— Што-ж рабіць, Іван Іванавіч? — у роcпачы спытаў Алег.

— Мацней трымацца за тапчаны. Вучыся ў Віктара.

Гэта было сказана не без іроніі.

Віктар ляжаў з прыжмуранымі вачыма. Рукі яго прыкметна дрыжалі, на ілбе выступіў пот.

— Віктар, як самаадчуванне? — ужо сур’ёзна звярінуўся начальнік экспедыцыі да штурмана.

— Нічога... Гэта пройдзе... Вельмі цісне грудзі...

Прайшлі доўгія, пакутлівыя хвіліны. Члены экіпажа змучыліся, змарнелі. Яны нават не адважваліся перамаўляцца адзін з адным: бераглі сілы. Хто ведае, колькі часу будзе прадаўжацца шалёная магнітіная бура. Трэба вытрымаць, выратаваць карабель і прывесці яго да вызначанага пункта.

Як далёка родная планета! Яна падобна адсюль на двайны дыск звычайнага Месяца. А гэта ўказвае на сур’ёзную небяспеку: карабель аддаліўся ад яе не менш як на 840 тысяч кілометраў. Ніводнага слова і гуку не чуваць у эфіры: магнітная навальніца...

Зямля, Зямля! Цi суджана вярнуцца тваім падарожнікам?

***

25 чэрвеня. 23 гадзіны 00 хвілін.

Паскарэнне ўпала да 6 метраў у секунду. Я адчуў сябе лепш і заняў месца за пультам кіравання. Баліць галава, ныюць, быццам натруджаныя, спіна і ногі. Але ў мяне пакуль невялікі клопат: я сачу толькі за метэорамі. Яны ў гэтым кутку космаса — рэдкія госці.

Дзянісаў загадаў весці дзённік назіраніняў. Я з радасцю згадзіўся. Дзённік! Ты становішся членам экіпажа. Вітаю цябе, дружа! Калі размаўляю з табой, лёгка на сэрцы. Ты абуджаеш думкі, накіроўваеш у палёт мары, ты адганяеш сум i трывогу.

Тое, што адбылося з нашым караблём, магло мець трагічны канец, Калі мы збіраліся ў падарожжа, ніхто не папярэдзіў аб грoзнай небяспецы. А гэта ўжо сур’ёзны пралік навукі. Таварышы вучоныя, што вы скажаце на гэта?

На наша шчасце, здарылася прыемная выпадковасць — «Вулкан» забяспечаны новым дзівосным рухавіком. Дзянісаў лічыць, што з яго дапамогай хутка пачнем прабівацца да арбіты роднай Зямлі. Цяпер мы знаходзімся ад Зямлі на адлегласці двух мільёнаў кілометраў. На чорным, як сажа, небе яна свеціцца зусім невялікім дыскам.

Ляцім ужо болей сутак.

Хуткасць ракеты неверагодная — 40 кілометраў у секунду. Калі мы не пачнем тармажэння, нас вынясе за межы сонечнай сістэмы, i ракета ператворыцца ў звычайны блукаючы балід. Не вельмі прывабная перспектыва!

Дзянісаў і Віктар сядзяць ля астранамічнай абсерваторыі. Яны ўвесь час сочаць за каронай Сонца. Магутнае свяціла па-ранейшаму бунтуе распаленымі газамі, захлынаецца ад дыму дзівосных вогненных вулканаў. Але вогненная ліхаманка паволі патухае. Сонца будзе жыць, свяціць, як і свяціла. Праўда, у сусвеце ёсць зоркі-сонцы, якія ўзрываюцца па-сапраўднаму i з такой сілай, што за кароткі прамежак часу набухаюць да велізарных памераў. Відаць, Сонца не належыць да такіх свяціл, яно — даволі ўстойлівая зорка.

Вельмі зручна назіраць за Юпітэрам, Марсам і Сатурнам. 3 Плутонам адбываюцца нейкія дзівосы, ён крыху адхіліўся ад сваёй арбіты. Што гэта? Вынік ранейшых няправільных вылічэнняў, ці на планету ўплываюць нейкія іншыя пабочныя сілы?

Адказаць на гэтыя пытанні будзе цяжка. Калі-б на ракеце быў устаноўлены магутны зямны тэлескоп, магчыма, удалося-б лепш вывучыць норавы далёкай сяброўкі Зямлі.

26 чэрвеня. 3 гадзіны 15 хвілін.

Працуюць атамныя рухавікі ракеты. Пачынаецца тармажэнне. Нас зноў прыкоўвае да гумавых канапак, i мы з затоеным дыханнем глядзім на паказанні вымяральных прыбораў.

Стрэлкі раскручваюцца ў адваротны бок — якая радасць! Ракета пад вялікай нагрузкай. Мы чуем, як уздрыгваюць сцены, падлога, нават святло, здаецца пацямнела ад вялікай натугі матораў.

Зямля, глядзі, мы не адважыліся пакінуць цябе. Мы перамаглі вар’яцкую сілу стыхіі і хутка паднімем парус зваротнага плавання.

Ці страшна было нам, калі нечакана трапілі ў бяду? Вядома, страшна. Мы падрыхтавалі сваё жыццё для славы Зямлі, у гэтым бачылі свой абавязак, сваё шчасце.

Зразумела, небяспека катастрофы выклікала хваляванне і нават страх. Чалавеку дадзена толькі адно жыццё. Жыццё трэба пражыць слаўна, з вялікай карысцю для самога сябе і чалавецтва.

Я часта думаў і задумваўся над мэтай жыцця, аб тым, што такое шчасце.

Шчасце! Яго не выдумалі людзі, гэта не прывід, за якім кожны гоніцца і хоча злавіць. Без шчасця жыццё шэрае, невясёлае, як нудная дажджлівая восень. Але шчасце не ловяць, а змагаюцца за яго!

Мабыць ёсць такія, што лічаць: шчасце ў пошуках асалоды, вострых уражанняў.

Гэта ўяўнае, прывіднае шчасце мешчаніна. Сапраўднае шчасце толькі ў працы! Калі-б не існавала працы — творчай, прыгожай, радаснай, якая жывіць душу чалавека, дае яму смелыя думкі, радасныя пачуцці, нязломную волю і сілу тытана,— не было-б і шчасця.

На працы трымаецца ўся зямля, на радасці шчасця— чалавек!

Яно прыходзіць ціха і зусім будзённа, без урачыстых маршаў і песень, прыходзіць і займае свой куток у сэрцы, які даўно для яго прыгатаваны. Шчасце, па-мойму, мае нават свае абрысы, вагу, колер. Мне яно не раз уяўлялася звычайнай простай сняжынкай — светлай, нячутнай. Трэба не толькі авалодаць шчасцем, але і ўмець утрымаць яго.

Ці быў я калі-небудзь шчаслівым? Па-мойму, не. Я стану такім, калі змагу перад сябрамі, перад усім светам сказаць: глядзіце, я змагаўся, пакутавау, пазіраў у вочы смерці — i я перамог! 3 якім нецярпеннем чакаю я гэтай хвіліны. Ці прыдзе, ці наблізіцца яна? Вядома, прыдзе!

26 чэрвеня. 6 гадзін 00 хвілін.

На Зямлі пачынаецца дзень. Там над яшчэ шэрымі, змрочнымі прасторамі, ледзь-ледзь падагрэтымі зарой-зараніцай, гучыць у гэты час да болю знаёмы і мілы голас дыктара маскоўскага радыё: «Гаворыць Масква! Добрай раніцы, таварышы!»

Абуджаюцца вуліцы, плывуць людскія патокі. Нейкая цудадзейная сіла адчуваецца ў гомане натоўпу, у шуме машын і матораў, у пераклічцы гудкоў. У гэты час глыбей можна адчуць, што праца з’яўляецца ўладаром свету.

Мы балюча сумуем па Зямлі. Тут, у пустэльні космаса, нам асабліва моцна яе не хапае. Цэлымі гадзінамі мы толькі і робім, што ляжым і чакаем. А што можа быць больш надакучлівым, знясільваючым душу, чым чаканне? Адно нас выратоўвае,— чаканне наша мае сваю мэту.

Вось ужо ракета змяніла напрамак палёту, ляціць не да Арыёна, а назад, да Зямлі. Каб доўга блукаць у космасе, вярнуцца хутчэй да родных ваколіц планеты, мы ўключылі фатонны рухавік. Спачатку яго роля ў палёце была малапрыкметнай, але праз нейкі момант скораметр i іншыя прылады на пульце кіраванвя паказалі: адбыўся пералом, матор пацягнуў, як кажуць, запрогся. Мы горача заапладыравалі. Наша радасць зразумелая. Ракету занесла так далёка — на 2,5 мільёны кілометраў, што калі-б мы мелі толькі атамныя рухавікі, нам ніколі-б не ўдалося нават блізка апынуцца ля Зямлі. У лепшым выпадку, ракета зрабілася-б спадарожнiкам планеты.

Такім чынам, фатонны рухавік працуе. Нам трэба разгон, галавакружальны палёт, імклівасць! Ракету магнітная бура несла з хуткасцю 40 кілометраў у секунду. I назад мы павінны вяртацца гэтак-жа шпарка.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 43
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Цытадэль неба - Мікола Гамолка бесплатно.

Оставить комментарий