Рейтинговые книги
Читем онлайн У тую вясну... - Васіль Быкаў

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5

(На гэтым рукапіс заканчваецца.)

Неабходны каментар ад рэдакцыі

Гэты рукапіс перадала “Дзеяслову” Ірына Міхайлаўна Быкава колькі гадоў таму. Быў ён без назвы, на ім чыёйсьці рукой, мажліва, і самога Быкава, была толькі пазначаная дата: “89 г.”. Расповед у тэксце вёўся ад “я” героя, прычым вельмі шчыра, асабіста, і можна было падумаць, што гэта быў першы падыход Васіля Уладзіміравіча да напісаньня біяграфічных успамінаў, якія сталі потым кнігай “Доўгая дарога дадому”. I сапраўды, быў такі выпадак у жыцці Васіля Уладзіміравіча, калі пасля хваробы ён далечваўся ў адным з санаторыяў. А значыць, магла адбыцца і такая сустрэча. Але сумненні ўзніклі пасля вось гэтых словаў:

“- Цябе як завуць?

Я назваў сваё імя і прозьвішча, сказаў, што працую ў газеце. Чалавек паморшчыўся сваім даволі абвялым тварам”.

Падобна, што ўсё ж гэты тэкст пісаўся не як успаміны, а як мастацкі твор. Як апавяданне. У якім герой, не Быкаў, распавядае пра сваю сустрэчу з былым кадэбістам. Распавядае каму? Тут усё проста: зразумела, Быкаву, які далей і называе сябе ўсяго толькі публікатарам гэтага расповеду і дае свае каментары да месцаў, што тычацца яго асабіста.

Вельмі шкада, што Васіль Уладзіміравіч, пачаўшы пісаць гэты тэкст яшчэ ў 1989 годзе, так да яго больш і не вярнуўся, не скончыў. Цікава, што яшчэ расказаў яму той “супрацоўнік” і якія былі ягоныя камен­тары. Iўва што потым, пасля дапрацоўкі, ператварыўся б гэты запіс: у мастацкі твор ці ўсё ж перамагла б дакументальнасць... Але, па вялікім рахунку, сёння ўжо гэта няважна. “Дзеяслоў” друкуе тэкст без зменаў, у такім выглядзе і правапісе, як напісаў яго Васіль Уладзіміравіч. I справа даследчыкаў-літаратуразнаўиаў рабіць высновы, што гэта ёсць і што магло б быць...

1 2 3 4 5
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу У тую вясну... - Васіль Быкаў бесплатно.
Похожие на У тую вясну... - Васіль Быкаў книги

Оставить комментарий