Рейтинговые книги
Читем онлайн Радкі і жыццё - Варлен Бечык

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 48

Забыть не в силах ничего.

Испепеляющие годы!

Бездумья ль в вас, надежды ль весть?

От дней войны, от дней свободы —

Кровавый отсвет в лицах есть.

Мінулы тыдзень — артыкул з Гілем пра «Дзень паэзіі».

2—3. VIII.

Дажджы — і дробныя, і густыя, і зацяжныя, і кароткія, і цёплыя, і халодныя. 17°—22°. Хістанне ад сонечиага цяпла да прахалоды.

Пры ўзрыве атамнай бомбы над Нагасакі. Адзінхлапчук нырнуў да ўзрыву, а вынырнуўшы ўбачыў усё панішчаным.

V з’езд пісьменнікаў. Прывітанне касманаўтаў — 29-га. А потым — паведамленне аб іх трагічнай гібелі (Дабравольскі, Волкаў, Пацаеў).

Даведаўся я пра гэта ў сярэдзіне дня, па дарозе на Камароўскі рынак, і стала жахліва сорамна за ўсё сваё дробязнае, а напачатку роспач і жах. Узрушэнне было агульным. Стральцоў на кавалках газеты ў скверыку напісаў: «Мужнасць». I, не губляючы таленту, сказаў (надрукавана ў «ЛіМе» другога): «Іх называлі сокаламі. Саколікамі назаве .цяпер іх не адна маці». I яшчэ: «Іх няма. Сваім мудрым і трагічным лёсам яны кажуць нам: будзьце мужнымі!»

6.Х.

Сёння ў Акадэміі навук размовы з Яскевічам, Андраюком, Ярошам, Мушынскім. Усе клічуць ісці туды працаваць. То як быць?

Ужо шмат разоў, калі выказваўся я па псіхалогіі сямейнага жыцця, мне казалі: «Адкуль ты ведаеш? Начытаўся?» Як быццам пра гэта начытаешся.

У Някрасава:

От ликующих, праздно болтающих

Обагряющих руки в крови,

Уведи меня в стан погибающих

За великое дело любви!

·

Адна з гераінь Дастаеўскага («Ідыёт»): «Я не о тру­де с презрением говорю, а о вас, когда вы о труде гово­рите».

31.Х.

Сёння (нядзеля) — недарэчны выпадак, поўная бездапаможнасць. ГГяны нацкаваў на Толю сабаку (баксёра? бульдога?). I зрабіць нічога не маглі — было двое здаравякоў з сабакам.

Пра X. Сёння захацелася напісаць некалі яго творчы партрэт. Сказаць усё добрае, а заадно: пра тое, што ідэалізуе сябе ў творах, няма самасуду, самаацэнак, пакутлівых шуканняў, стрыжнявой скіраванасці. Абавязкова напісаць. I адкуль у яго гэта раздражнёная злосць на крытыку?

18.ХІ.

У В. Сёмухі ў малога было спынілася сэрца — спаз­мы. ён сам не ведае, як даўмеўся зрабіць штучнае ды­хание.

З.ХІІ.

Прайшоў конкурс у Акадэмію.

Ліст Я. М.

«Я адчуваю кантактнасць з Вашым паэтычным све­там, душой І думкай спяшаюся за галоўным у Вас і не вельмі трымаюся за дакладнасць сваіх заўваг і ацэнак.

У Вас ёсць схільнасць да засяроджанасці і самапаглыблення, жаданне расхінуць мітусню, дробязі, не пусціць іх да душы, а будзённасць урываецца, тузае, замінае, распыляе. Вы палемізуеце з ёю сваімі вершамі (можа, не думаючы пра тую палеміку). Вы хацелі б (магчыма) палемізаваць з ёю і сваімі чалавечымі паводзінамі. Вы назвалі мяне крытыкам, але я чытач. За крытыку бяруся толькі таму, што крытыкаў не хапае, яны рэдка нараджаюцца і часта прадаюцца поспеху, кар’еры, выгодам...»

27.XII.

Усюды столькі цяжару, гора, а я разумею гэта толькі праз свой эгаізм.

1972

23.І.

Вось і дваццаць дзён адбыў у Акадэміі. Што зрабіў? Нічога. Нават прыватных маленькіх адкрыццяў — не. Сёння (нядзеля) і ўчора ачышчаў душу ад эгаізму.

Некрасов — матери:

Великое чувство! Его до конца Мы живо в душе сохраняем,

Мы любим сестру, и жену, и отца,

Но в муках мы мать вспоминаем.

Да 10-га не было снегу, потым суровы і стойкі мароз, халадзела ў хаце. Цяпер маласнежная марознасць з цудоўным паветрам, прасветленым небам, прырода кліча да бадзёрай спартыўнасці. Людзі ў рассеянай засяроджанасці спажываюць усе гэтыя раскошы: лыжнікі затрамбавалі ўвесь навакольны снег, лёд кіпіць дзятвой.

Закончылася гісторыя з сабакам, якога нацкаваў нейкі тып. Збрыў бараду, пазнаць яго было цяжка, і я пакутаваў два дні. I ўсё ж — ён! Жыве блізка. I што яму? 30 рублёў штрафу.

3 «ЛіМа» праводзілі добра, узялі на маё месца Веру Вярбу. Пакуль у акадэмічным будынку жыву бяздзейна і крыху сіратліва.

Свабода бескарыслівасці — мабыць, і для мяне яна недасяжная, хоць і не трэба мне пасад, узнагарод і ўсяго такога.

30.І.

Мароз, вецер і снег. Няўтульна і мрочна ў хаце. Недзе на ніжніх этажах гармонік даводзіць, што магчыма і весялейшае ўспрыняцце жыцця.

У Вялікім Свеце — В’етнам, падрыхтоўка Еўрапейскай нарады, працэс над Анджэлай Дэвіс.

Вымярзае пшаніца на Кубані.

Разважанне Талстога: «У каждого человека должен быть свой врожденный стыд, и это прекрасно, что он за­крывает одеждой все то, что не нужно, и оставляет открытым только то, в чем выражается духовное, т. е. лицо».

Творчы эгаізм, відаць, непазбыўны ў нас (у мне). Радасць сваёй творчай удачы, безумоўна, большая, чьт радасць .за іншых. Ды справа не ў мерцы: больш-менш. — а ў самой сутнасці ўспрыняцця.

Творчасць, як і адносіны да жанчыны, выдаюць нашу эгаістычнасць. Недзе ў 2-м класе (7 гадоў) я збіраўся напісаць заметку ў піянерскую газету пра тое, што ў нашым класе вучыцца на двойкі «Белка» (здаецца, нават мой таварыш па парце). Я пачынаў і кідаў, было незразумелае мне гідкае адчуванне — хацеў, каб была за­метка з маім імем, і адчуваў нікчэмнасць гэтага стымулу.

Сярод рабочых загатовак Чэхава: «О пошлые жен­щины, как я вас ненавижу!»

Так, так. Але чым лепш пошлыя мужчыны.

15.ІІ.

У «ЛіМе» — артыкул Замскага «Жорсткасць», дзе апісана, як на Толю Урбановіч нацкаваў сабаку. Пра мяне: «стаў прасіць». Не мог чамусьці зразумець, што прасіць (калі твая правата) — прыніжэнне.

Схадзіў яшчэ раз на могілкі да Ігара і Сербантовіча. Цудоўны партрэт Сербантовіча і надпіс:

Тых, з кім дзеліцца неба сакрэтам,

Маладым забірае зямля.

8.ІІІ

Быў на могілках. Схадзіў да ўсіх «сваіх». Плач — галашэнне ішоў за мною метраў сто ад могілак; а затым Сўстрэўся з вясёлай песняй радыёлы, і быў нейкі момант балючай раўнавагі.

У тэатры Купалы «Залатая карэта», слабы спектакль з рускім вымаўленнем, натужнае абмеркаванне.

Напісаў для «Немана» пра «Тартак».

1 .IV.

Адбылася аварыя, абваліўся футлярны цэх Мінскага радыёзавода. Трывожна і горка было каля магіл загінуўшых — я тройчы хадзіў на могілкі.

Навокал распаўсюджваецца ржавая ілжа, буяе прыстасавальніцтва, угодніцтва і г. д. Не прыніжаць свае прынцыпы прыстасаванствам і адступніцтвам!

У «Полымя» напісаў пра нарысы Сіпакова. Зараз апошняе слова пра Сербантовіча.

3 музея Купалы — Юрэвіч, каб выступіў і сказаў пра Куляшова.

1..IV.

Учора — больш за тры гадзіны размовы з Арк. Куляшовым у яго дома. Тыдзень раней я выступаў з «дакладам» пра яго ў Купалаўскім музеі. Патрапіў некалькі істотных момантаў.

Вольга Васільеўна Казлова, мой даўні універсітэцкі куратар. У сэрцы ўдзячнасць ёй (здаўна) за ўсё добрае, гаварыла мне добрыя сардэчныя словы.

Учора ж вечарам радыё і тэлебачанне паведамілі пра вынікі расследвання аварыі на радыёзаводзе. Праектныя парушэнні і тэхніка бяспекі.

Я. Брыль. «Сцежкі, дарогі, прастор» («Полымя», 3— 70). «Веліч смутку і подзвігу».

«I дзве бярозы... такія, што ў нашых лясах, пры дарогах, такія, што гарэлі разам з хатамі, з людзьмі... Яны, бярозы, сказалі мне тут, здаецца, найбольш».

24..IV..

У суботу ноччу трапіў у Першамайскую міліцыю (хлопец біў на вуліцы дзяўчыну; потым высветлілася, што гэта яе муж; болей таго — сёння запісаліся; болей таго — біў і ўчора; а яна толькі выйшла з бальніцы — кесарава сячэнне). Была ў непрытомнасці, але ў міліцыі стала прасіць, каб адпусцілі яго. Адпусцілі. Было шкада гэтай непуцёвай дзяўчынёхі (сірата, працуе з шаснаццаці гадоў, была ўжо на лесараспрацоўках у Карэліі). Людзі, лёсы.

Нагледзеўся (крыху) чыста міліцэйскага. Старшына тыцнуў кулаком — такі сам мешкаваты, нягеглы — хло­пец паляцеў як пёрка. Расказаў, як адзін пасля ўдару не вылазіў з-пад канапы.

27..IV.

Праблема: жаніцца ці не жаніцца? Стаіць роўны, трывалы, нязменны холад. Сталі зноў тапіць батарэі.

Доўга гаварылі з N. Нн не прызнае «Тартак» і мно­гае іншае. Яго шырыня — у нечым тая ж абмежаванасць.

Творчасць, вядома, заўсёды цягне мастацтва на экс­перимент — гэта не толькі патрэба зместу, але і жаданне праверыць свае магчымасці; увесці ў лексікон новыя словы, апробаваць новыя сітуацыі, пераставіць хады. ...Але ў канчатковым пошук павінен быць апраўданы, эксперымент — не адчувацца.

5. V.

Майскі вечар, калі неба лягло на шыбы і ваду, і зда­валася, зямля люстрылася ў небе, ціхая спакойнасць ішла ў паветра і душы. Але душа не ведала ўжо маладога трымцення, а толькі памятала яго.

19. V.

Духотна, млосна. Пануе сонца, раскашуе трава, ніяк не збяруцца дажджы. На лёс Раскольнікава ўплывала тое, што лета было спякотнае, а пакой нагадваў дамавіну. Лёсы людзей вырашаюць і духата, дажджы, сон­ца...

Усе дні выклёўваем з Вярцінскім у яг8 дома дыялог аб паэзіі. Дыялог скончылі. Вярцінскі думае шырокаг глядзіць у розныя бакі, попусту не чытае. Адчуванне грунтоўнай пісьменніцкай зацікаўленасці ў сэнсе быцця і яго праяў.

Любая сутнасць — дыялектычная, з палярнасцю, супрацьлегласцю адзінства. Вымысел і вернасць рэчаіснасці:

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 48
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Радкі і жыццё - Варлен Бечык бесплатно.

Оставить комментарий