Рейтинговые книги
Читем онлайн Радкі і жыццё - Варлен Бечык

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 48

23. ХI.

Юная — якое чароўнае слова, не ўжываў, а ў ім — дрыготкае, свежае, нядоўгае шчасце, акіян святла.

Як мы не ўмеем глядзець. У бібліятэцы, адседзеўшы больш за дзве гадзіны, убачыў у суседцы-дзяўчыне вельмі сціплую, простую і спакойную прыгажосць — таму асабліва прывабную. I радасна стала, што такая прыга­жосць ёсць, і гэта — прыгажосць натуральнасці, чысціні, — прыгажосць, якая не ўсведамляе сябе прыгажосцю; прыгажосць, з якою лёгка быць самім сабою, не тапырачыся, не становячыся на дыбачкі. I якое акрыленне ў тым, што адчуваеш: магу і павінен быць варты гэ­тай прыгажосці, чысцееш, яснееш.

1.XII.

Патузаны драбязой, думает пра дробнае. У рэдакцыйным тлуме — таксама дробязь. Кожны выходзіць з яе па-свойму.

В. Ж., калега па аддзелу прозы, прывабны сціпласцю і натуральнасцю паводзін.

Няма нічога больш зпачнага, чым дзеянне, якое патрабуе цябе ўсяго.

Гэтыя дні — клопаты пра помнік Ігару. Помнік, на­рэшце, стаіць.

1970

15.I.

Лакшын піша: «В записных книжках Чехова есть поразительно смелая догадка: «Быть может, то чувство, какое мы испытываем, когда бываем влюблены, и есть нормальное состояние человека». «Поразительно смелой догадки» я тут не бачу: гэта, так ці іначай, ведаюць вельмі многія людзі, гэта «здагадваліся» многія пісьменнікі.

16.1.

У запісной цесна. Цесна і ў чыталцы. Цесна ў самім сабе — хочацца расхінуцца, пайсці ў чужыя душы, разгарнуцца — застаючыся з сабою, з маці, з гэтым светам, дзе радасць і святло прыглушаны, але не вынішчаны.

24.1.

Такі на вуліцы вясёлы, радасны дзень: спакойнае сонца, лёгкі мароз, дзіцячая гурма, людна, шумна, па-зімняму святочна. У мяне — канькі, лыжы. Паўтарэнне кароткіх мінулагодніх святаў. Ціхая прахалода лясных суцемкаў, крохкі наст. Далячынь — з марознай дымкай, ціхім паўзуном-самалёцікам, нячутным гулам святой пагоднасці, калі ўсё жыццёвае хараство пярэчыць нашым нягодам і няшчасцям.

Часта апісваецца апошняе імгненне гібелі. Хто яго ведае. Я сем разоў паміраў ад «электрычнасці» — электрашокаў. Усё знікае адразу.

Ці паспяваюць нервовыя імпульсы апярэдзіць ход кулі ад скуры да сэрца?

Па-сутнасці, маё жыццё бязмэтнае, бо жыць сумленна, шчыра (я далёкі нат ад гэтага) можна яшчэ і філісцёру. Вось аддаць усе сілы, напал, энергію істотнай і грамадска значнай мэце, ахвяроўвацца па вялікім рахунку — іншае.

На стале завалы тоўстых кніг — урокі працы і розуму.

У «ЛіМе» (20.1) — апав. Тэрэня Масэнкі «Галінка барбарысу», слабое, «робленае». Але верш, прысвечаны пляменніцы Купалы — сапраўдны:

Не барися, дівча, не барися,

Відчннн оцю хвіртку стару.

Червонясті гілкй бирбарису

На прощания мени подаруй.

За лісамй твоімй скучати

Буду я в степовій тйшйні...

У стипах світлоокі девчата,

Але ты — найсвітліша мені...

I немае межі в безгомонкі

Поміж лісом і степом ніде.

Де кінчаеться Украіна,

Білорусь почйнаеться — де?

В нас едина вітчйзна і слава,

Неосяжна земля голосна...

Вацлаво моя, Вацлаво,

Білорусю моя ясна!

Недзе каля 20 снежня 1969 памёр Сяргей Адамавіч Гусак, рэктар Брэсцкага педінстытута, харошы і про­сты чалавек, свойскі дзядзька, якога ведаю не па артыкулах і кнізе, а па нарачанскім доме адпачынку, дзе яго запомніў з прыязнасцю.

25.1.

П’янеў ад шчодрай пагоды, зімовай свежасці і няздзейсненага шчасця. Скразны навылётны жыццёвы гул, раскашаванне бесклапотнасці, поўня ў арэоле вясёлкі, нябесйая сінь, запарушаная аблокамі. Мы з Ражанскім дзве гадзіны на лыжах: Каханаўка, Бабавозаўшчына, Лявонцавічы, распушаныя кіяхі. Нейкая спрэчка пра раман Скобелева, «палітычныя» размовы, каханне, а ўсё як няіснае — плыло і сплывала, быў добры белы сон, што роўніць усіх людзей адным — здароваю дружбаю з прыродай, снежным святлом.

Каля глыбокіх (чышчаных) ачарнелых дарог ціха туліліся падчаркі стагоддзяў — родныя вёсачкі. Кудысьці пераходзілі рэдкія людзі, а дзеці малымі купкамі ладзілі сваё зімовае свята. Я думаў пра гэтых дзяцей як пра сябе, пра тую малечую адзіноту, што бярэ толькі ад сябе і праз сябе жыццёвы змест, яшчэ — пра тое, што не маю я ні вясковай, ні гарадской прапіскі...

Караткевіч — паэт жыццёвага шчасця, пераможнайрамантыкі, вольнага і гарманічнага і ўсеабдымнага: кахання. Вольна яму насяляць нашу гісторыю замкамі і прыгодамі, вольна славіць жыццёвае свята, стыхію, нечаканыя сустрэчы, шчымлівыя разыходжанні, каб за ўсім уславіць галоўнае, што ў чалавеку ёсць: сілу яго пачуццяў, стыхію жыцця, каханне. Усе мэты, справы, абавязкі — умоўнае, няіснае, побач з гэтай плынню разняволеных пачуццяў, вызваленасці ад дробязнасці, мітусні, бесталковіцы. Яго неразуменні, разыходжанні — шляхі да згоды, перадвеснікі шчасця.

27.1.

Доўгая, нудная размова з нейкім Саульчанка. Арты­кул супраць фальсіфікатараў сав. літ-ры. Штрых. Я: Вы можаце назваць у нас крытыкаў-дагматыкаў і вульгарызатараў? Ен: «Анічкін (?) — Аннинский? — Да, кажется. Надо посмотреть в картотеке».

Пісьменнік любога маштабу можа, мабыць, гандляваць сумленнем і праз сябе пазнаваць, што гэта такое. Урэшце, адкуль любая наша пранікнёнасць? Ад наяўнасці ў нас саміх патэнцыяльнага зла, якое мы носім у сабе, хоць шмат разоў і пераборваем.

5.ІІ.

У «Маладосці» № 12 за 69 г. надрукавана эсэ Караткевіча «Званы ў прадоннях азёр». Божа мілы, якая свабода, лёгкасць, паўната — гісторыя, літаратура жывуць разам у чалавеку, грамадстве. I яшчэ — герой т. ск. лірычны: вясёлы хлопец, проста зух, дасціпны, свойскі, глыбокі і тонкі знаток усяго на свеце. «Прыўкрасна»! А Сакратар гаркома Шарапаў крытыкаваў у дакладзе. I вось рэпліка ў «ЛіМе» З.ІІ-.70. за подпісам: Л. Жога (Л. Прокша, гал. рэд-р?). У ёй: «Дабіраўся туды паэт не з такім камфортам, як нашы падарожнікі. I яшчэ: «Аб гэтым трэба пісаць сэрцам, а не жоўцю. I адлучаць адно ад аднаго, зацямняць мінулым сучаснае, мякка кажучы, нельга».

11.ІІ.

Некалькі (пару) дзён пагоды з вясною, сонцам, та­лым снегам, веснавым рэхам. Перад гэтым — суботні і 'нядзельны цуд зімовай, снежнай, без намёку на капяжы, казкі.

Сёння ў СП — усесаюзны сімпозіум аб рабочым класе .Усё гэта будзе неяк асветлена ў друку, аЛё знгкнўць дасціпныя рэплікі Брыля, некаторыя аспекты выступлениях В. Хомчанкі (пра працэнт рабочых сярод злачынцаў) і Маўзона (пікіроўка з дырэктарам ін-та філасофіі Буславым). Б.: «А почему же л-ра отстает?» М.: «А по­тому, что и-т философии еще не разработал рецепты, как создавать л-ру...» Б.: «А кто же строит коммунизм?» М.: «Строители коммунизма»).

15.ІІ.

Малы чорны беспародны сабачка. У сям’і дзве клічкі: Куцька і Цёпа, бо ў хаце разлад. Усе камічныя і драматычныя адценні гэтага разладу.

Так многа з дзецьмі (пагубляюцца, разбягуцца імёны і лёсы), што Ала Мядзведзева: дзеці яго цікавяць больш, чым дзеўкі.

Ну, вось: нібыта 13 лютага гал. рэд. «Нового ми­ра» А: Твардоўскі пайшоў у адстаўку. Завірушны, зменлівы люты. Кідаеш вокам назад: Пастэрнак, Ахматава, Эрэнбург, Маршак, Паўстоўскі, Чукоўскі мерлі пры маёй сталай памяці. Адыход кожнага з іх яшчэ болей падкрэсліваў значнасць папярэднікаў, а яшчэ — трывожыу: хто наступны? і хто застаецца?

5.ІІІ.

Н. С. Я помню той першы сакавік, калі давялося вас віншаваць: прыбыванне сонца, лапінкі сухой зямлі і лужыны, пах талага снегу, гул чыгуначнага палатна і школьнага жыцця. Перадачка, у якой (чытаў Валіцкі, здаециа, не вам — не ён): «Мы знали не всегда урок, читали Горького по выбору и сочинение не в срок сдавал опять вам после выборов...»

Шмат жывём мінулым — школа, чорная сцежка, конкурс чытальнікаў, Ігнат... і ўсё такое. Як быццам няма сённяшняга дня.

А бярэцца новая вясна, дзень прыбывае — хай прыбывае і для вас і дзень і сонца.

Пасля гэтых разглагольстванняў прыміце прасцейшае і шчырэйшае — сардэчнае віншаванне, добрыя пажаданні.

7.ІІІ.

Пачаўся дзень дрэнна. Відаць, ад перамены пагоды раздражнёнасць, недасып. А было сонца, адкідаўся лёгкі начны марозік. Пазней я думаў нешта пра тое, што сонца і ўсяго іншага знешняга існуе мала, калі мы апустошаны або заглыблены ў нешта іншае, затое як многа часам бывае ўсялякай знешняй жыццёвасці, сплаўленай з унутраным.

Зайшоў Р., засядзеўся, заразглагольстваваўся, і я юшыўся і таптаўся з кута ў кут. Наогул, пакуль дома Я., увесь час вісіць нейкая трывога, насцярожанасць і ўсё такое. Потым — Віня (ангіна) і я віншавалі маму — усё так будзённа. А людзей такой спайкі з іншымі, як мама, не ведаю я — па цярпімасці, зычлівасці, спагадзе.

А я прыпорціў сябе эгаізмам, аслабіў спасылкаю на нястачу сіл і аддаліўся ад многіх, хто мяне цэніць.

Чытаў «Дневник Нины Костериной» («НМ», № 12— 62) з яшчэ большай шчымлівасцю. Якая яснасць і вышыня чалавечнасці, якая шчырасць і прыгажосць сталення, якое счапленне з душэўнасцю, якая дакладнасць у разуменні сябе, у паказе свайго руху і спроб яго асэнсавання. Які круты жыццёвы нахіл і якая жорсткая канцоўка. Грамадзянская наіўнасць і высокая цэльнасць, мужнасць рашэнняў, стойкая барацьба з адзінотай.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 48
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Радкі і жыццё - Варлен Бечык бесплатно.

Оставить комментарий