Роб прыкусіў губу. Потым павольна, уразвалку закрочыў следам за ім.
Так і ёсць—Поль стаў на варце ля ўваходу ў каюту.
Хоча перашкодзіць яму? Што-ж, іншага і нельга было чакаць ад гэтага чалавека.
Роб Пітэрс вьгпрастаў сіутулыя плечы і, сціснуўшы кулакі, спыніўся каля ракеты.
— Слухайце, сэр,— сказаў ён стрымана.— Ваша ўпартасць загубіць вас.
Не паспеў ён закончыць сваёй думкі, як Поль раптам наваліўся на яго. Роб упаў. Перад вачыма, закруцілася неба, пахіснулася, стала насторч панурая пустэльня з вуглаватымі вострымі скаламі. Яны душылі адзін аднаго, тузаліся, дзіка хрыпелі.
Пахістваючыся, як п’яны, Роб павольна ішоў да ракеты. Колькі часу ён змагаўся з Полем? Цяжка сказаць.
Навокал па-ранейшаму панавала ноч.
Па целе прабеглі халодныя дрыжыкі. Ці не захварэў ён часам? Дрыжаць і падгінаюцца ногі. Трэба аддыхацца, адпачыць. На гэты раз Поль быў асабліва разлютаваны і моцна памяў яго ў бойцы.
Але нічога! Перамога аказалася ўсё-ж на яго, Роба, баку. Няхай цяпер паляжыць, пастогне, гад.
3 гэтага часу ўсё пойдзе інакш.
Роб пралез праз адтуліну ў ракету, забарыкадзіраваў уваход нейкімі скрынкамі.
А цяпер можна і ўладкавацца. Ён знайшоў абгарэлую канапку, лёг на яе і выцягнуў знясіленыя ногі.
I адразу вярнуўся спакой. У галаве з’явіліся спачатку бязладныя, а потым i больш выразныя думкі.
Хопіць! Надакучыла! Ён ужо як след навучаны гэтым мярзотнікам. Трэба, нарэшце, навучыць фанабэрыстага Поля паважаць людзей.
На чацвёртыя суткі з-за небасхілу ўзышло Сонца. Гэта былі апошнія суткі жыцця двух чалавек на Месяцы.
Роб Пітэрс з 72 гадзін пражытага часу пасля апошніх падзей зусім нямнога патраціў на адпачынак. Ён быў задаволены: перад ім ляжалi тры тоўстыя спісаныя блакноты.
Такім чынам падарожжа заканчвалася. Можна было спакойна паміраць. Калі людзі знойдуць, нарэшце, гэтыя запісы, яны даведаюцца аб пакутлівых, драматычных гадзінах іхняга жыцця.
Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжала на падлозе. Роб паглядзеў на яго, і думкі аб смерці адразу зніклі.
Смерць! Гэта-ж змрок, жудаснае бяздонне. I няўжо давядзецца трапіць у яе халодныя, жорсткія абдымкі? Нeкалі ён, Роб, ляжа ля ракеты тварам уверх, будзе глядзець на Зямлю, нябачнымі ніцямі звяжацца з ёй і, калі надыйдзе апошняя хвіліна, пашле да яе сваю душу, сэрца нязгасныя шчырыя думкі і парыванні.
Роб устаў з-за высокай скрынкі, якая служыла яму пісьмовым столікам, сабраў усе тры блакноты, звязаў іх шпагатам і паклаў на самым прыкметным месцы каюты.
— Вось і ўсё,— сказаў ёы тонам чалавека, які быў рады за вынікі сваёй працы.— Цяпер можна i адпачыць.
Ён злавіў рукамі сонечны прамень, глядзеў на яго з хвіліну, потым рашуча падышоў да адтуліны і раскідаў у бакі скрынкі, дошкі, кавалкі жалеза, што загароджвалі яе.
— Арноль, вы жывы? — сказаў ён іу бязлюдную ціхую прастору. — Заходзьце. Я вас чакаю.
Праз момант непадалёку ад ракеты заварушыўся доўгі цень, і ўслед за ім з’явіўся Арноль. Гэта быў ужо зусім другі чалавек — з шэрым змрочным тварам, з патухшымі вачыма.
Ён дрыжаў, як у ліхаманцы, аблізваў языком перасохлыя губы.
— Холадна? — спачувальна спытаў Роб.
Поль нічога не адказаў і, адшукаўшы месца, сеў.
Роб Пітэрс, заглушаючы трывогу, маўкліва прайшоўся па каюце, спыніўшыся ля вялікай сонечнай плямы, што ляжала перад адтулінай, сказаў:
— Хачу паведаміць вам, Поль: я сваю работу закончыў. Гісторыя нашага падарожжа будзе вядома людзям. А цяпер падзелім рэшткі нашых прыпасаў. Іх якраз хопіць роўна на 24 гадзіны...— Ён прыпыніўся, як-бы нешта абдумваючы, потым павярнуўся тварам да свайго кампаньёна і працягваў: — Дзе ваша абвінаваўчае заключэнне? Спадзяюся, яно вам больш не спатрэбіцца...
Поль Арноль, пачуўшы гэтыя словы, уздрыгнуў, нібы прачнуўшыся, потым неахвотна павярнуўся, дастаў з кішэні складзеныя паперкі i парваў іх.
Гэта было крыху нечакана для Роба: Поль, выходзіць, паразумнеў!
Канфлікт між двума жыхарамі Месяца быў ліквідаваны.
— Поль, скажыце мне што-небудзь,— звярнуўся Роб да капітана ракеты, калі яны паснедалі і запоўнілі свае балоны рэшткамі кісларода.
Поль цяжка ўздыхнуў і панура апусціў галаву.
— Што я магу сказаць? — прамовіў ён ціхім, поўным суму голасам.— У душы пуста, у галаве — пуста, а на сэрцы — камень. Лепш давайце маўчаць, сэр.
— Я не згодзен з вамі, Поль,— энергічна махнуўшы. рукой, адказаў штурман.— Маўчаць гэта значыць аддаць сябе смерці. А я не хачу здавацца ёй, не хачу! Чуеце? Я паспрабую змагацца з ёю,— усклікнуў ён горача.
— Я ўжо змагаўся з ёю. Памятаеце? — хмура кінуў Арноль.
— Я не думаю карыстацца вашым метадам. Наколькі мне вядома, хітрасць нікога яшчэ не выручала, апрача лісіцы.
Поль узняў галаву і апаліў Роба злосным позіркам. Вусны яго заварушыліся, ён нешта хацеў сказаць, але Роб папярэдзіў:
— Не будзем зводзіць рахункі, капітан,—сказаў ён мякка.—Я рады, што мы сталі з вамі таварышамі. Дайце руку, містэр Арноль. Выйдзем з гэтай клеткі. Тут цесна i змрочна. Нам трэба бачыць усё: Сонца, Зямлю, неба i нашу пустынную планету.
Поль кіўнуў галавой. На твары яго нельга было прачытаць нічога. Роб дапамог яму ўстаць. Яны адзін за адным пралезлі праз адтуліну ракеты і апынуліся на волі,
Свяділа Сонца. Над галавой вісеў шэры, пабляднелы дыск Зямлі.
Два чалавекі азірнуліся, разглядаючы наваколле. Ні дрэў, ні кустоў — мёртвая аднастайная пустыня. Хрыбты невысокіх гор з усіх бакоў замыкалі небасхіл. Камень, цемра і Сонца— і больш нічога.
Ды яшчэ цішыня! Яна прыгнятала, давіла на сэрца нейкім жудасным цяжарам.
Неба, чорны, маўклівы акіян! Няўжо ты не можаш запаліць вясёлку, загрукаць маладым вясновым громам?
Маўклівасць. Цішыня. Спяць каменні, спіць пустыня, спіць неба...
Значыць і ўсё? А ты, Зямля? Што нам адкажаш ты?!
Роб Пітэрс першы адчуў, што яму нехапае паветра. Але ён нічога не сказаў Полю. Мацней сціснулася ў грудзях сэрца, цела скурчылася, туга перавязанае акамянелымі мускуламі. Ён стаў дыхаць не так глыбока, невялікімі глыткамі. Спачатку ўдалося ашукаць самога сябе, але хутка нешта пякучае, цяжкае падкацілася да горла, нажом упілося ў грудзі. Роб задыхаў часцей. Перасыхала ў роце, i ён не паспяваў аблізваць языком засмяглыя губы.
Ён паміраў. На яго роўнадушна і холадна пазіраў навакольны свет. Роб заплюшчыў вочы,— толькі на адну хвіліну,— а яму здалося, што ён некуды праваліўся ў бяздонне. Гэта яго напалохала, і ён зноў расплюшчыў вочы.
Азірнуўся. Побач ляжыць Поль Арноль. Ён соладка i бестурботна спіць. «Разбудзіць? Навошта?—спытаў нейкі ўнутраны голас.—Каб ён убачыў твае пакуты? Хіба не можаш памерці моўчкі, не просячы паратунку? Дык маўчы, трывай, мацуйся!»
Роб моцна сцэпiў зубы, каб хутчэй пагасіць ледзь пульсуючае жыццё. Але ненадоўга яму хапіла цярплівасці. Жыццё было яшчэ моцным — яно ўспыхнула з новай сілай у яго грудзях.
Роб доўга, з не выказаным смуткам пазіраў на блакітны, нізка навіслы шар Зямлі i раптам уздыхнуў. Уздых быў глыбокі і зусім не пакутлівы. «Ну вось i добра, — мільганула шчаслівая думка ў галаве. — Мне стала лёгка, прыемна i хораша».
Дзе падзеліся тупы боль у горле, слабасць i зняменне цела? На змену прыйшла саладкаватая стома, нейкая ўціхаміраная радасць.
Як ціха навокал! Нават не звініць у галаве, бо яе пакінулі думкі. А што гэта ўгары? Нейкая чорная, журботная рака? Куды яна плыве? Яна ўліваецца ў яго душу, затапляе яе цяжкім пякучым свінцом. Дзе ты, неба, Зямля? Усё знікла, затопленае небывалым чорным шквалам...
...Не, ён не памёр яшчэ, ён бачыць над сабой круглую светлую пляму, яна хістаецца, дрыжыць, то знікне на момант, то зноў з'явіцца. Што гэта? Ён напружваецца, хоча авалодаць атупелымі нервамі. На нейкае імгненне гэта яму ўдаецца, i ён раптам чуе ціхую гаворку.
Божа! Гэта сон ці проста ўяўленне? Не, выразна чуваць чалавечыя галасы, прытым на незразумелай мове. I ён некуды плыве, едзе. О, неба! Якая прыгожая смерць!
Роб збірае рэшткі растрачаных сіл і ўсміхаецца.
Усмешка надоўга застывае на яго вуснах...
Раздзел дваццаць пяты
На Месяцы пачаліся звычайныя працоўныя буднi. Ужо трэці дзень ля кратэра Бург, які знаходзіцца на поўночным беразе мора Яснасці, ідуць работы па ўстанаўленню тэлевізійнай рэтрансляцыйнай станцыі. Закончаны мантаж лёгкай дзюралюмініевай вышкі, на якой размешчана магутная аўтаматычная антэна.
Цяпер астранаўты клапатліва завіхаюцца ля падножжа высокай каменнай сцяны, прабіваюць у ёй калідор, ствараюць у яе сутарэнні памяшканне, дзе будуць устаноўлены асноўныя прылады i апараты сонечнай энергастанцыі.
Непадалёку ўжо стаяць аграмадныя люстры, ловяць Сонца, даюць электраток для мініятурных буравых машын і адбойных малаткоў.