Рейтинговые книги
Читем онлайн Цытадэль неба - Мікола Гамолка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43

Павярнуўшыся назад, ён убачыў удалечыні высокія горы, якія вельмі нагадвалі панурыя, навальнічныя хмары. Гэта Каўказ. Ці не абследаваць яго? Можа там што-небудзь знойдзецца нечаканае?

Не доўга думаючы, ён пакінуў бераг кратэра і паімчаўся да ззяючых, асветленых сонцам хрыбтоў.

Вось круглая камяністая чаша вялікай яміны, нейкія хвалістыя горныя ланцугі, шырокая катлавіна, заціснутая скаламі. А далей... Ён нават спыніўся, каб крыхіу аддыхацца. Перад ім стаяла грамада высокіх гор, якія нагадвалі сабой дзівосны горад з незвычайнымі небаскробамі. «Гэта крыху падобна на галоўны горад Штатаў,— падумаў Поль. — Вунь там, здаецца, павінен праходзіць Брадвей, а крыху ўбок — Уол-стрыт. Эх, каб гэта быў сапраўды родны горад»,— уздыхнуў сумна Поль.

Доўга ён стаяў нерухома, зачараваны ўбачаным відовішчам. Потым рэзка ўзмахнуў рукамі, падскочыў угару і паляцеў да плоскай камяністай скалы. Доўга ён блукаў па цяснінах, адгор’ях, узлазіў на высокія скалы, спускаўся ў халодныя змрочныя шчыліны — і ўсё дарэмна. Пад рукі траплялі вядомыя на зямлі мінералы — горныя шпаты, слюда, граніт — і толькі. Нідзе ніводнага алмаза! «Якая бедная планета, — падумаў Поль. — Нават першых сваіх жыхароў не можа нічым узнагародзіць».

Падарожжа на Каўказ не было лёгкай прагулкай. На кожным кроку яго падпільноўвалі нечаканасці. Апускаючыся на асобныя горныя пляцоўкі, ён то раптам тануў у дробным, пульхным, як попел, пыле, то ляцеў у прадонне з кавалкам адламанай пароды, якая тут-жа рассыпалася драбнюткім парашком.

Паглядзеўшы на гадзіннік, ён устрывожыўся. Аказваецца, ён аж пяць гадзін прабыў у каменных сутарэннях Каўказа. Трзба было спяшацца да кратэра Эўдокса. Там яго павінен чакаць Машук. Што ён скажа яму, чым вытлумачыць невыкананне задання?

I раптам... Што гэта? 3 гары зваліўся камень і ляціць уніз, у прадонне...

Поль ад нечаканасці застыг на месцы і ўпіўся вачыма ў далячынь. Ды не, гэта не камень, ён выразна ўбачыў дзве нагі, абутыя ў чаравікі. «Хто-ж гэта? — маланкай мільганула думка.— I ён ляціць уніз галавой, не выкарыстоўвае свайго маторчыка?»

Халадок прабег па целе Поля. Ен яшчэ доўга стаяў, углядаўся ў панурыя востраверхія хрыбты гор, чакаў, што вось-вось з далёкіх іх цяснін вынырне постаць чалавека.

Нарэшце прадаўгаваты твар Поля расплыўся ад задавальнення.

Так, Поль радаваўся. Ен бачыў, як загінуў чалавек. «Вядома,—думаў ён зласліва,— гэта або Дзянісаў або Алег Дрозд. Ну вось, выконваюцца мае жаданні»...

Перабраўшыся праз грэбень невысокай гары на другі бок, Поль што было моцы паімчаўся да мора Яснасці. Там яго чакаў Віктар.

На просьбу расказаць, што ён заўважыў на сваім маршруце, Поль пачціва ўсміхнуўся і прамовіў:

— Калі ласка, містэр Машук. Вось дакладны план. Я лічу: тут цэлы скарб для ўсёй Зямлі...

— Так,— згадзіўся Віктар.— Вялікая будучыня ў Месяца. Хутка тут узнікнуць сапраўдныя гарадскія пасёлкі,— летуценна дадаў ён.

— I адзін з іх назавуць горадам Машук...

Віктар павярнуўся, дапытліва паглядзеў на свайго кампаньёна. Глядзі ты, як выслужваецца! Чаго-б гэта?

— Я, містэр Арноль, не прэтэндую на грошы, як вы ведаеце, а тым больш на славу,— сказаў ён паважна праз момант.

— О, мне падабаецца ваша незалежнасць!

Хутка размова закончылася. Вядома, Віктар не мог здагадацца, што Поль падсунуў яму падманны план радыёактыўнага ўчастка.

Задаволеныя адзін адным, яны рушылі ў зваротны шлях.

У лагеры было пустынна і маўкліва. Ракета, як магутны абеліск, узвышалася на скалістым беразе мора Яснасці. Віктара крыху здзівіла панурая цішыня. Потым супакоіўся. «Мабыць, змарыліся за дзень, адпачываюць»,— падумаў ён.

Дзянісаў быў у ракеце. Ен сядзеў ля пасцелі Роба, аб нечым з ім размаўляў.

— А-а! Нарэшце! — усклікнуў Іван Іванавіч.— А мы з Робам пачалi ўжо хвалявацца... Пара, сябры, абедаць, — устаў ён з лёгкага плеценага крэсла.— Ды вось нешта Алег затрымліваецца...

— А дзе ён? -- спытаў Віктар.

— Гадзіны тры назад папрасіўся на прагулку з кінокамерай. Хоча цэлы фільм прывезці на Зямлю.

— О, гэта пахвальна з яго боку! — усклікнуў Поль Арноль, і вочы яго хітравата заблішчэлі. — Ен такі дзелавіты, ініцыятыўны. Клянуся, містэр Дрозд далёка пойдзе. У яго — талент!

Іван Іванавіч доўгім дапытлівым позіркам паглядзеў на капітана «Анаконды», потым зусім лагодна спытаў:

— Мяне цікавіць, містэр Арноль, з якога часу вы сталі прадказальнікам лёсу?

— Калі пачуў сваю бяду,— хіхікнуў Віктар.

Поль Арноль спачатку нахмурыўся, але потым зусім бестурботна зарагатаў і сам.

— А вы гумарыст, містэр Машук, хе-хе-хе,— сказаў ён.— У маёй краіне любяць такіх людзей.

Затрымка Алега ўжо не на жарт усхвалявала ўсіх. Дзянісаў некалькі разоў падаваў сігналы па радыё, хацеў звязацца з хлопцам, запытаць, чаго ён марудзіць са зваротам, але той маўчаў.

Што за ліха? Ці не забраўся куды-небудзь далёка?

Яны больш не сталі чакаць і сабраліся ў сталовай абедаць.

***

Бяда прыйшла ў лагер астранаўтаў. Нават пошукі ў ваколіцах мора Яснасці не далі вынікаў. Алег Дрозд не знаходзіўся і не адгукваўся па радыё.

Дзянісаў сядзеў пахмуры і злосны. Згодна плана, трэба было збірацца назад, у дарогу. I вось — маеш! Знік чалавек! Дзе яго шукаць? Былі ўключаны і працавалі ўсе радыёпрыёмнікі на ўльтракароткіх і сярэдніх хвалях, ярка свяціліся люстэркі тэлеэкранаў.

Віктар устрывожана хадзіў па каюце, потым прыпыняўся, услухоўваўся ў манатоннае гудзенне дынамікаў і думаў, думаў...

Пошукам Алега замінала прысутнасць у лагеры замежных гасцей. Дзянісаў не давяраў ім. Гэтыя людзі могуць пайсці на любыя авантуры,

Роб Пітэрс паправіўся і адчуваў сябе добра. Дзянісаву і Віктару ён падабаўся: сціплы, удумлівы, разважлівы. Праўда, усё гэта магло быць паказным, знешнім. У чалавечую-ж душу не заглянеш... Адно абнадзейвала і давала падставу бачыць у асобе Роба не ворага, а сябра — тое, што ён рабочы. Дзянісаў гутарыў з Робам і ведаў, што доўгі час ён хадзіў беспрацоўным, спазнаў гора і галечу.

Але Поль Арноль! Гэты няўдалы капітан меў сілу і ўладу над Робам і мог выкарыстаць яго для выканання сваіх планаў.

А што планы ў Поля ёсць — у гэтым не было сумнення. Ён імкнуўся схаваць сваё нутро ад совецкіх людзей, прыкрываючыся маскай ветлівасці і бестурботнай весялосці. Гэта можна было зразумець, пільна прыгледзеўшыся да яго. Хоць ён імкнуўся, але не мог схаваць халоднай нянавісці, якая таілася ў вачах.

Каб параіцца між сабой, рашыць, як дзейнічаць, Іван Іванавіч папрасіў Роба i Поля выйсці з каюты ракеты. Калі яны апранулі касмічныя касцюмы і выйшлі, Дзянісаў сеў насупраць Віктара, задумліва сказаў:

— Воўк ліняе, ды нораву не мяняе.

— Вы пра каго гэта? — не зразумеў адразу Віктар.

— Хіба не здагадваешся — пра Поля Арноля! Не падабаецца мне яго ўгодлівая ўсмешка, напускная стараннасць.

— Хіцер Зміцер,— згадзіўся Віктар. — Я-ж вам гаварыў: ён мяне ўжо купляў.

— А якой ты думкі аб Робе?

— Здаецца, наш чалавек. Трэба шчыра пагутарыць з ім. Калі ён будзе на нашым баку, тады Поль не страшны.

— Правільна, так і зробім, — згадзіўся праз хвіліну Іван Іванавіч.— Пакліч Роба.

Ён вярнуўся ў каюту, распрануўся і, па запрашэнню Дзянісава, сеў на ўскрай канапкі. Нейкі момант стаяла няёмкая цішыня.

Рукі Роба, валасатыя, моцныя, ляжалі спакойна на каленях. Нельга было не пранікнуцца павагай да гэтага магутнага чалавека.

— Дарагія сябры,— нарэшце сказаў Роб вуркатлівым густым басам.— Я адчуваю сябе перад вамі вінаватым.

— У чым? — спытаў шчыра Іван Іванавіч.

— Я не ведаю, як аддзякаваць за выратаванне... Адбыўся нейкі цуд... Я ніколі не думаў, што застануся жывым.

— Таварыш Пітэрс, не хвалюйцеся. Мы рады, што выратавалі людзей. Тое, што вы жывы, з’яўляецца лепшай для нас падзякай. Вось i мы, як бачыце, трапілі ў цяжкае становішча,— прадаўжаў як-бы між іншым Дзянісаў. — I нам трэба дапамога...

— О, таварыш Дзянісаў, — горача ўсклікнуў Роб.— Разлічвайце на мяне, як на самога сябе. Я да вашых паслуг.

Іван Іванавіч Дзянісаў задаволена кіўнуў галавой. Нельга было не паверыць у шчырасць Роба. Начальнік экспедыцыі ўзяў ягоныя ріукі ў свае, сціснуў іх моцна, па-сяброўску, і спытаў:

— А што вы можаце сказаць пра свайго капітана?

Роб апусціў галаву. На твары варухнуліся і застыглі скулы. На ілбе ўсхвалявана пульсавала тонкая сіняватая жылка.

— Гэта д’ябал! — выгукнуў ён раптам з несхаванай злосцю. — Не глядзіце, што ў яго хвост лісіны, затое зубы тыгрыныя! Ох, і паваяваў-жа я з ім тут, пакуль вы на нас натрапілі,— сказаў ён i з палёгкай уздыхнуў.

— А што такое было? — зацікавіўся Дзянісаў.

— Вы не чыталі мае запісы? — здзівіўся Роб.— Хіба іх не заўважылі ў ракеце?

— Як не заўважылі? Вось яны, — паказаў Віктар старанна перавязаныя шпагатам блакноты.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Цытадэль неба - Мікола Гамолка бесплатно.

Оставить комментарий