— Прагнасць цябе загубіць,— заўважыў Студэнт.
— Паменшацца статкі твае, і занядбае хата твая,— буркнуў Акцёр.
Мешчанін узняў руку, і вочкі яго бліснулі за шкельцамі акуляраў.
— Пачакайце, у мяне ідэя!
— Ну? — спытаў Філосаф паважліва.
— Я ж побач жыву. Зараз прынясу грошы. Вось і справа вырашыцца.
— Чуеш? — ціхенька сказаў Студзнт на вуха Карнюшку.
Той адсунуўся ад яго ўбок.
— Мне спяшацца няма куды.
— Бласлаўляю цябе! — узнёсла сказаў Акцёр Мешчаніну і жартоўна перахрысціў.— Ідзі, сын мой!
Радасны Мешчанін растЕарыўся ў натоўпе.
— А як сініца? — спытаў Акцёр у Філосафа.— Бадай, цяпер не купіш,— паспачуваў ён.
Ton усміхнуўся.
— Каб тыя грошы! Скупіць усіх птушак ды на волю выпусціць! А дачцы пра ваўка раскажу — яна не пакрыўдзіцца. Кажуць, што дзеці жорсткія, але, мяркую, яны ўсё ж лепей за нас.
На кароткі час з-за хмары выслізнула сонца. Акцёр прыжмурыў вочы, Філосаф выпрастаў з-за каўняра няголеныя, з раиняй сівізной шчокі, Студент знерухомеў і задумаўся. Карнюшка зняў сваю «васьміклінку», і нават Луп уздрыгнуў, паварушыў вушамі — адчуў цяпло.
— Ідзе! — раптам сказаў Студэнт.— Я бачу.
Здалёк Мешчанін узняў руку. У яго кулаку
былі заціснутыя грошы.
— Дзесяць. Болып няма,— сарамліва паведаміу ен.
Акцёр падставіў капялюш.
— Пяцьдзесят дзевяць.
— Чорт з вамі,— махнуў рукой Карнюшка.— Забірайце і рабіце з ім што хочаце. Давайце грошы!
Акцёр раптам задумаўся.
— Як забіраць? — спытаў ён.— А калі ён мяне пакусае? Куды, у які лес яго весці? Я ж не ведаю.
— Сапраўды, як нам яго прыдбаць, калі ён толькі свайго гаспадара прызнае? — разгубіўся і Філосаф.
— Няхай наморднік надзене,— параіў Студэнт.
— Адкуль той наморднік? — сказаў Карнюшка. — I ланцуг мне самому патрзбны! Давайце свой ці вяроўчыну якую.
— Чорт! — зазлаваў Акцёр.— Вось яшчэ не хапае клопату! Дзе мне ўзяць тут ланцуг і наморднік?
Усе пераглянуліся і паціснулі плячыма. Студэнт зашаптаў Карнюшку на вуха. Той зноў адхіснуўся.
Шахоцька, які ставіўся да Акцёра і асабліва да Студэнта варожа, тым не менш запабягаў і ліслівіў перад імі. Ён параіў Карнюшку:
— А ты прадай ім разам з аброжкам і ланцугом. Яны купяць.
— А за што? — спытаў Студэнт.— Купіла дзе? Купіў бы сяло, ды грошай гало. Узняць цябе дагары нагамі ды патрзсці як след, дык і грошы былі б.
Шахоцька не пакрыўдзіўся і не спужаўся.
— Грошы, як і вошы,— сказаў ён,— абы ў каго не заводзяцца.
Мешчанін усміхнуўся засмучана.
— У мяне сапраўды больш няма,— сказаў ён.— Хіба пазычыць у каго да пенсіі.
— Пяцёрку дабаўце,— не ўступаў Карнюшка.
— Пачакай,— прыгразіў яму Студэнт,— буду ў вашых месцах — я табе зраблю адведкі!
— Не падабаецца — ідзі. Я цябе не трымаю.
— Скнара! Тхор!
Філосаф, які задумліва смактаў чарговую цыгарзту, раптам узняў руку.
— Дарэчы, ёсць адна думка.
— Ну, гавары.
— Ён жа дамоў праз лес паедзе,— паказаў на Карнюшку Філосаф.— Няхай выпусціць жывёлу па дарозе. А нам слова дасць, што не падманіць, не схлусіць.
— Саламон!— крыкнуў Студэнт.— А я і не здагадаўся б ніколі!
Шахоцька скептычна ўсміхнуўся танкагубым шырокім ротам.
— А калі ён яго зноў дадому звязе?
— Не падумаў,— сказаў Філосаф і звярнуўся да Карнюшкі.— Што скажаш, чалавеча?
Карнюшка засоп.
— Мастаку б ваўка аддаць, ён жа ў запаведнікякраз кіраваў,— параіў Мешчанін,— няхай бы выпусціў у нерушы.
— Дзе ўжо той Мастак!
Акцёр пачухаў патыліцу.
— Вось грошы. Выпусціш яго ў лесе?
Карнюшка згодна кіўнуў галавой.
— Надакучыла ваша плявузгота,— сказаў ён.— Даю слова. Адпушчу. Вось толькі Рыгор мяне забярэ і вывезе адсюль.
— Які Рыгор?— спытаў Студэнт падазрона.
— Зямляк мой. Шафёр.
— Ну і добра,— сказаў Акцёр.— Чуеш, Ігар? Яго адпускаюць на волю!
— Ну, я пайшоў,— раптам сказаў Студэнт.— Бывайце!
Ён сарамяжліва ўсміхнуўся і паціснуў усім рукі. Следам за ім пачалі развітвацца і астатнія. Натоўп зноў парадзеў.
Рынак бачна пераступіў ужо свой пік, і людзі, якія з раніцы завіхаліся тут, нагледзелі, пэўна, тое, што ім было патрзбна, альбо разышліся да чарговага разу. Вецер адчувальна пачынаў працінаць плечы, халадзіў да чырвані твар. Карнюшка павярнуўся да яго спінай і ўтуліў галаву. Ён бачыў, як абыякава, амаль нерухома, толькі зрэдку пазвягваючы ланцугом, стаяў Луп, як поўсць на яго худой спіне калі-нікалі ўздымалася ад ветру, і ўпершыню нешта падобнае на слабае спачуванне варухнулася ў яго душы, але хутка знікла. Бо спачуваюць слабым, а Луп ніколі не быў такім.
15 гадзін.
Сямён Карнюшка дастаў з торбачкі загорнутыя ў газету сала, хлеб і пачаў есці. Луп бачыў, як рухаліся ягоныя сківіцы, адчуў пах ежы, але нават не падаў выгляду, што хоча есці, што галодны. Ён не мог ведаць, чаму Гаспадар прывёў яго сюды, але адчуваў, што гзта прынясе яму неспадзяванасці, вось толькі якія? Зноў раздражненне пакрысе авалодала ім. Луп паспрабаваў, ці трымае яго ланцуг, таргануўся наперад, у бакі, але той трымаў моцна. Гаспадар, які стаяў побач, ад штуршка знянацку выпусціў з рук кавалак хлеба, але падбіраць не стаў, а нагой падсунуў да яго носа, кінуў яшчэ і скурку ад сала. Але Луп пагардліва адвярнуўся.
Карнюшка, між тым, думаў, як яму лічыць дзень, праведзены на птушыным рынку: удалым ці не? Непрададзены Луп прынёс яму амаль шзсцьдзесят рублёў, часу яшчэ хапала, каб да цемнаты вярнуцца дамоў, а калі Рыгор пад’едзе, як і абяцаў, а шаснаццатай гадзіне, то можна будзе забегчы ў краму і купіць тое-сёе. Значыць, меркаваў ён, усё не так ужо і дрэнна. Дзе які дурань згубіць, там ён, Карнюшка, знойдзе. А тое, што нагаварылі яму ўсякія дзівакі тут, на рынку, дык гзта ўсё лухта. Калі б ён жыў па-іхняму, дык даўно з торбай у свет пайшоў. Яны людзі вучоныя, у жыцці ўладкаваныя, а яму ў рот ніхто не пакладзе.
Ён праглынуў апошні кавалак, запіў малаком з бутэлькі, пералічыў і паклаў у пулярзс грошы і адчуў сябе зусім няблага. Карнюшка зноў агледзеў Лупа, парадзелы натоўп і зразумеў, што наўрад ці хто і купіў бы ў яго ваўка, што ўвогуле яго задума на мяжы глупства і, бадай, прыйдзецца вяртацца з ім назад, а ў лесе выпусціць на волю. Вось толькі выпусціць ці не? — упершыню з’явілася акрэсленая думка. А калі адвезці дамоў, ды ўсё-такі здаць у райзаг, яшчэ сто рублёў атрымаць? Прыстрэліць, вядома, спачатку, бо не павядзеш жа на ланцугу. Засмяюць потым. А што слова даў, дык гэта ж смеху варта: што ён, піянер? I што такое ўвогуле слова? Гук — не больш.
Малады хлопец, якога тут назвалі Шахоцькам, зноў падышоў да яго.
— А ты, дзядзька, зух. Хочаш яшчэ зарабіць?
Карнюшка недаверліва засоп.
— Як?
— Вось табе прэзент,— Шахоцька выцягнуў з кішзні і пакруціў Акцёравым гадзіннікам у яго пад носам.— Мне воўк, табе гадзіннік. Згода?
Луп адразу захваляваўся. Поўсць на спіне ўзнялася, вочы бліснулі. Ён моўчкі скокнуў, але ланцуг паваліў яго назад, на спіну, але ён зноў кінуўся, і зноў ланцуг спыніў яго.
— Адыдзі, нешта ён цябе не выносіць,— сказаў Карнюшка.
— Прадасі, не?
Карнюшка азірнуўся навокал, набраў у грудзі паветра і рашыўся. *
— Давай пяцьдзесят рублёў і забірай.
— Нахабнік ты, дзядзька. А хто слова даў, што ў лесе ваўка свайго выпусціць, хто дармовыя грошы атрымаў?
— I яшчэ атрымаю.
— Ёлуп ты, дзядзька. Чацвяртны даю.
— Пяцьдзесят,— несла Карнюшку.— А не хочаш, не чапіся. Мне толькі за яго шкуру сто рублёў дадуць.
— Ну, то глядзі.
Шахоцька адышоў убок. Ён быў не з тых, хто лёгка адракаецца ад сваіх задумак, і таму, памеркаваўшы, стаў на пустую скрыню і абвёў рынак Еачыма. За гандлёвымі радамі ён убачыў таго. каго меўся ўбачыць,— чалавека ў міліцэйскай форме. Шахоцька злез са скрыні і рушыў да яго.
— Участковы Мень,— прадставіўся малады круглатвары сяржант, калі Шахоцька крануў яго за плячо. Ён нават узняў руку да фуражкі.
— У чым справа, грамадзянін?
Шахоцька сціпла апусціў вочы.
— Таварыш Мень,— пачаў ён,— тут, на рынку, творыцца чорт ведае што. Прывёз адзін дурань ваўка і людзей палохае. Воўк без намордніка, на людзей кідаецца. Бяда можа здарыцца. Мяркую, ён увогуле шалёны. Чуеце, як сабакі брэшуць? Прыстрэліць яго трэба.
Сяржант агледзеў Шахоцьку з галавы да ног і задумліва ссунуў фуражку на патыліцу.
— Воўк? Не можа быць!
— Самы сапраўдны,— пацвердзіў Шахоцька.
Сяржант вагаўся.
— Ану пайшлі глянем,— урэшце згадзіўся ён.
Шахоцька кінуў цупкі позірк на кабуру і знадзеяй спытаў:
— А пісталет пры вас?
— Усё, што належыць, пры мне,— сказаў міліцыянер і зноў падазрона агледзеў Шахоцьку.
Яны праціснуліся праз рады кааператыўшчыкаў і апынуліся перад прывязаным ваўком і Карнюшкам, які стаяў побач. Сяржант прыклаў руку да фуражкі, прадставіўся, і адразу нехта сярод разявак, пачуўшы яго прозвішча, хіхікнуў.